Змагарам за Савецкую ўладу (мемарыяльны комплекс)

Змагарам за Савецкую ўладу — мемарыяльны комплекс на Савецкай плошчы ў Магілёве ў гонар усталявання Савецкай улады на Магілёўшчыне.

Помнік
Змагарам за Савецкую ўладу
53°53′38″ пн. ш. 30°19′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Скульптар Л. Гумілеўскі
Архітэктар К. Аляксееў, А. Іваноў
Дата заснавання 1982
Дата пабудовы 1982 год
Map

Створаны ў 1982 г. на высокім беразе Дняпра на Савецкай плошчы (скульптар. Л. Гумілеўскі, архітэктары К. Аляксееў, А. Іваноў).

Паводле гарадской легенды статуя мусіла стаяць тварам да Дняпра, аднак, савецкія ідэолагі вырашылі развярнуць да горада, каб людзі не казалі, што жанчына бяжыць тапіцца. За манументам замацавалася назва «Аксана, што бяжыць з Лаўсана»[1].

Архітэктура правіць

Сэнсавай і пластычнай дамінантай мемарыяла з'яўляецца бронзавая фігура жанчыны (вышыня 7 м) на гранітным пастаменце (вышыня 13 м) — сімвал Перамогі, аднаўлення жыцця, вечнага руху наперад. На пляцоўцы перад манументам — абліцаваныя гранітам стэлы з пяццю бронзавымі барэльефамі на тэмы Кастрычніцкай рэвалюцыі, калектывізацыі, абароны Магілёва ў 1941 г., партызанскага руху, мірнага будаўніцтва. Спалучэнне ў барэльефах выяў у розных ракурсах стварае своеасаблівы эфект адлюстравання ў пластыцы падзей мінулых часоў і сучаснасці. Каля падножжа манумента — вечны агонь. У мемарыяльны комплекс уключаныя магілы чырвонаармейцаў часоў грамадзянскай вайны.

Зноскі

Літаратура правіць