Змазвальна-астуджальныя вадкасці

Змазвальна-астуджальная вадкасць (ЗАВ) — абагульненае найменне разнастайных вадкіх складаў, якія выкарыстоўваюцца галоўным чынам пры апрацоўцы металаў рэзаннем альбо ціскам. Найболей распаўсюджаныя ЗАВ — нафтавыя маслы (звычайна з процізноснымі і процізадзірнымі прысадкамі) і іх 3-10 % водныя эмульсіі. Часта ў дачыненні ЗАВ ужываюць больш карэктны тэхнічны тэрмін вадкі змазвальна-астуджальны тэхналагічны сродак (ЗАТС).

Выкарыстанне ЗАВ правіць

У самым тэрміне закладзены асноўныя прызначэнні выкарыстання ЗАВ — астуджаць і змазваць. Сучасныя тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў, абсталяванне высокай магутнасці дазваляюць праводзіць інтэнсіўныя працэсы рэзання, выдушвання, пракаткі, штампоўкі, свідравання, шліфавання і іншыя. Высокая магутнасць, высокія статычныя і дынамічныя нагрузкі выклікаюць разаграванне дэфармаваных матэрыялаў, што можа прыводзіць да зніжэння якасці апрацоўкі, да псавання прылады і абсталявання. Выкарыстанне ЗАВ дазваляе змяншаць тэмпературу ў зоне апрацоўкі да прымальнай за кошт цеплаабмену і, досыць часта, за кошт параўтварэння. Наяўнасць у ЗАВ змазвальных уласцівасцяў змяншае трэнне ў зоне апрацоўкі, фрыкцыйны знос прылады, значна змяншае верагоднасць задзірку і пашкоджання паверхняў апрацоўваных дэталяў і прылады. У агульным выпадку выкарыстанне ЗАВ дазваляе павялічыць інтэнсіўнасць тэхналагічных працэсаў, прадукцыйнасць працы і абсталявання, павялічыць якасць прадукцыі. Сучасныя ЗАВ могуць уяўляць складаныя фізіка-хімічныя сістэмы, утрымоўваць дадаткі і прысадкі рознага прызначэння: антыкаразійныя, процізносныя, процізадзірныя, біяцыдныя і іншыя.

Класіфікацыя ЗАВ правіць

Камерцыйныя прапановы ЗАВ шырокія і разнастайныя. Класіфікацыя будуецца галоўным чынам на фізіка-хімічным складзе[1]:

  • індустрыяльныя алеі і іншыя нафтавыя фракцыі з прысадкамі
  • эмульсолы, якія ўтвараюць у вадзе грубадысперсныя эмульсіі нафтапрадуктаў з прысадкамі
  • сінтэтычныя арганічныя злучэнні ці паўсінтэтычныя зумесі, што дазваляюць атрымліваць стабільныя мікраэмульсіі ці празрыстыя растворы.
  • хуткавыпарвальныя нізкакіпучыя вадкія сумесі, галоўным чынам галагенвытворныя вуглевадародаў з дадаткамі.

Зноскі

  1. Прызначэнне і класіфікацыя змазвальна-астуджальных тэхналагічных сродкаў(нявызн.). EFELE. Праверана 9 верасня 2014.(недаступная спасылка)