Змеяшыйныя чарапахі (Chelidae) — сямейства паўзуноў падатрада бакашыйных чарапах.

Змеяшыйныя чарапахі
Rotbauchspitzkopfschildkroete-07.jpg
Emydura subglobosa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chelidae Gray, 1825

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  202122
NCBI  8461
EOL  8122
FW  37609

Каля 15 родаў, больш за 50 відаў. Пашыраны ў рэках і азёрах Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі і Новай Гвінеі. Найбольш вядомыя: аўстралійская змеяшыйная чарапаха (Chelodina longicollis), гідрамедузы (Hydromedusa), махрыстая змеяшыйная чарапаха, або матамата (Chelus fimbiriatus), несапраўдная эмідура, якая жыве ў Паўднёва-Заходняй Аўсхраліі.

Даўжыня панцыра да 40 см. Характэрна доўгая шыя, якая разам з галавой закладваецца збоку пад панцыр, а не ўцягваецца ўнутр. Панцыр звычайна значна пляскаты.

Адкладваюць 15-20 яец.

Некаторыя віды — аб'екты палявання (мяса, яйцы).

ЛітаратураПравіць