Зміцер Альбертавіч Падбярэзскі

Зміцер (Дзмітрый)[1] Альбертавіч Падбярэзскі[2] (нар. 1952, Мінск) — беларускі музычны журналіст і крытык, пісьменнік і тэлевядучы[3][4][5].

Зміцер Альбертавіч Падбярэзскі
бел.: Зміцер Альбертавіч Падбярэзскі, бел.: Дзмітрый Альбертавіч Падбярэзскі
Род дзейнасці музычны журналіст, музычны крытык[1], пісьменнік, телевядучы
Дата нараджэння 1952
Месца нараджэння
Альма-матар
Член у

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Мінску. Выпускнік філалагічнага факультэта БДУ 1974 года[6]. Па заканчэнні ўніверсітэта адпрацоўваў два гады настаўнікам, потым быў адміністратарам аб’яднання «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм»[6][7].

У 1980-х гадах займаў пасаду старшыні мінскага клуба аматараў джаза[7]. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года[8][7], Беларускай асацыяцыі журналістаў з 1998 года[7]. З 2011 года адзін з кіраўнікоў лэйбла «Dzida Music»[9].

Член журы конкурсных частак польскіх музычных фестываляў «Noc bluesowa» ў 2000—2005 гадах, «Басовішча» ў 2006—2007 гадах[7], беларускага «Cover King» у 2014 годзе[10].

Вядомы па працы ў выданнях: сайт «Experty.by»[11], «Белорусская деловая газета», «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода», часопіс «Мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара з 2014 года)[12][13]. Пісаў на музычную тэматыку з сярэдзіны 1970-х гадоў для «Знамени юности», «Рабочей смены(руск.) бел.», «Літаратуры і мастацтва», «Беларусі», «Нашай Нiвы», «Маладосці», «Тузін Гітоў», «Клуба и художественной самодеятельности», «Jazz-Квадрата», «Melodie(чэшск.) бел.», Jazz Forum(польск.) бел.» і іншых газет, часопісаў і сайтаў[14][7].

У 1970—1980-х гадах на «Беларусь 1» вёў перадачы «Сустрэнемся пасля адзінаццаці», «Тэледыскатэка»[15][7].

У 1990-х гадах вёў перадачу «Музыка тоўстых» на радыё «Беларуская маладзёжная» і яе правапераемніцы «Радыё 101,2» да іх закрыцця ўладамі[16][7]. У 2000-х вёў перадачы «Мэлёдыя дня» і «Па-за тактам» на радыё «Свабода»[7].

З’яўляецца аўтарам «Энцыклапедыі беларускай папулярнай музыкі[d]»[17][18]. Першая прэзентацыя выдання прайшла 2 чэрвеня 2008 года ў мінскім клубе «Графіці»[19][20]. Пасля фаліянт быў прэзентаваны на «Славянскім базары» ў Віцебску ў 2009 годзе[21].

КнігіПравіць

  • «Уверцюра: апавяданні і аповесць» (выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1990)[22][23]
  • «Музыка: вопыт, праблемы, рэклама, інфармацыя» (выдавецтва Музычнага таварыства БССР, 1989; рэдактар)
  • «Сола на саксафоне»
  • «Запретная музыка с 30-х годов: толковый словарь терминологии популярной музыки» (1994)
  • «Музычны слоўнік беларуска-рускі = Музыкальный словарь русско-белорусский» (выдавецтва «Беларуская навука», 1999; суаўтар)
  • «Саксафон Чынгісхана: апавяданні, аповесці, раман» (выдавецтва «БТН-Информ», 2000)[24][25]
  • «Белорусский ежегодник, 2006: сборник обзорных и аналитических материалов по развитию ситуации в Республике Беларусь в 2006 году» (выдавецтва Вільнюскага ўніверсітэта, 2007; суаўтар)
  • «Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкi» (выдавецтва «Зміцер Колас», 2008)[26][27]
  • «Брыдкія аповеды» (выдавецтва «Каўчэг», 2015)[28]

АцэнкіПравіць

Вецер Механічны, сузаснавальнік партала «Тузін Гітоў», падчас інтэрв’ю з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе прылічыў Клімава да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў»[29].

Вікторыя Папова, журналістка «СБ. Беларусь сегодня», па выніках прэзентацыі кнігі «Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкi» ў 2008 годзе высока ацаніла намаганні аўтара: «Пра адсутнасць шоу-бізнэсу ў краіне мы можам „гугнявіць“ гадамі, але вось скласці даведнік артыстаў у абалонцы „Энциклопедии белорусской популярной музыки“ змог толькі адзін — Зміцер Падбярэзскі»[30]. Высокую ацэнку выданню далі і прадстаўнікі рок-істэблішменту: Аляксандр Кулінковіч, франтмен гурта «Neuro Dubel», адзначыў, што аўтар прарабіў вялікую і вельмі патрэбную працу як для артыстаў, так і для прыхільнікаў («Такія выданні вельмі патрэбныя і вельмі карысныя. І іх павінна быць шмат»), Юрый Цыбін, арганізатар цырымоніі «Рок-каранацыя», пахваліў зборнік: «Менавіта такія выданні Беларусі вельмі патрэбныя. Не было яшчэ, каб у гэтай сферы нешта такое фундаментальнае рабілася. Гэта вельмі саліднае выданне»[31][32].

У 2011 годзе на пытанне Змітра Баяровіча з «Ultra-music.com» пра добрых музычных крытыкаў Павел Свярдлоў, рэдактар Еўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Змітра Падбярэзскага, бо той «варта піша пра музыку»[33].

Асабістае жыццёПравіць

Жанаты, мае двух сыноў[14].

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 Марціновіч, Алесь Шматпрофільна — якасна (бел.)  // Маладосць : часопіс. — 2010. — № 8 (681). — С. 109. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020.
  2. Нікалаеў, Дзмітрый «Грыфаманія». Свята гітарнай музыкі (бел.)  // Бярозка : часопіс. — 2011. — № 6 (1000). — С. 62. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020.
  3. Жбанаў, Аляксандр Дзмітрый Падбярэзскі: нам ёсць што паказаць Еўропе (бел.) . Sputnik(руск.) бел. (5 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2020. Праверана 15 лютага 2020.
  4. Падбярэзскі: нашым музыкам дастаткова 2-3 карпаратываў у месяц (бел.) . Sputnik(руск.) бел. (13 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  5. Зміцер Падбярэзскі: «Дабрачыннасць — паказчык развітасці грамадства» (бел.) . Будзьма беларусамі! (15 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  6. 6,0 6,1 Логуновская, Евгения; Зеленко, Денис Дзмітрый Падбярэзскі: «Мне прапаноўвалі застацца ў вёсцы, трапіць у райкам партыі, але на халеру мне гэта?» (бел.) . Ultra-music.com (27 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 7,6 7,7 7,8 Дмитрий Подберезский (штатный эксперт, 2008-2013) (руск.) . Experty.by (14 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
  8. Падбярэзскі Дзмітрый Альбертавіч (бел.) . Саюз беларускіх пісьменнікаў. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2019. Праверана 5 сакавіка 2020.
  9. Дзмітрый Падбярэзскі: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2017 год (+аўдыё) (бел.) . Experty.by (24 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  10. Финал конкурса Cover King будет посвящен "Песнярам" (руск.) . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (4 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  11. Experty.by назавуць лепшы інструментальны альбом (бел.) . generation.by (29 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  12. Зьміцер Падбярэскі: У Смолавай не было ні каліва арыгінальнасьці (бел.) . Наша Ніва (20 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  13. Ракіцкі, Вячаслаў Зьміцер Падбярэскі: Менск можна назваць эўрапейскім горадам музыкі (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (16 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  14. 14,0 14,1 Тамковіч, Аляксандр Дзмітрый Падбярэзскі: Невялічкі помнік я сабе ўжо паставіў (бел.) . Новы Час (10 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  15. Курс, Сьвятлана Зьміцер Падбярэскі: Сустрэнемся пасьля адзінаццаці (бел.)  // Наша Ніва : газета. — 2002. — № 34 (296). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020.
  16. Мінскевіч, Серж Радыё 101 і 2, Гарадскі канал (бел.) . TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2005. Праверана 3 красавіка 2020.
  17. Дубавец, Адэля; Зеньковiч, Таццяна Зміцер Падбярэзскі: Лявон Вольскі на пытанні анкеты адказваў паўтары гады (бел.) . БелаПАН (3 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  18. Кузьміч, Воля; Сідун, Юра Беларускі шоў-бізнэс на 368 старонках унікальнай «Энцыкляпэдыі беларускай папулярнай музыкі» (бел.) . generation.by (3 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  19. У мінскім клубе "Графіці" прайшла прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Падбярэзскага "Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі" (бел.) . БелаПАН (3 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  20. Звягина, Зина Дмитрий Подберезский: Людей знают по именам, а не по званиям (руск.) . БелаПАН (3 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  21. Курило, Диана Первая энциклопедия белорусского шоу-бизнеса презентована на «Славянском базаре» (руск.) . Беларускае тэлеграфнае агенцтва. СТБ (14 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2017. Праверана 5 красавіка 2020.
  22. Лукашук, Зміцер Падбярэзскі: Аўтар мусіць зацікавіць чытача хоць з дапамогай гвалтоўнага піяру! (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  23. Лукашук, Змитер Подберезский: Автор должен заинтересовать хоть с помощью насильного пиара! (руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  24. Золотов, С. Подберезский, Дмитрий :: Саксафон Чынгiсхана (книга) (руск.)  // Музыкальная газета : газета. — 2001. — № 6. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2020.
  25. Аускерн, Леонид Дзмiтрый Падбярэзскi - Саксафон Чынгiсхана (руск.)  // Jazz-Квадрат : часопіс. — 2002. — № 5. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020.
  26. 2 июня будет презентована «Энцыклапедыя Беларускай Папулярнай Музыкi» (руск.) . БелаПАН (28 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  27. Ракіцкі, Вячаслаў Беларускі шоў-бізнэс мае сваю энцыклапедыю (бел.) . Беларуская служба Радыё «Свабода». TUT.BY (20 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  28. Будкін, Сяргей; Гардзейчык, Вольга Кніга «Брыдкіх аповедаў» Дзмітрыя Падбярэзскага (бел.) . Белсат (20 студзеня 2016).
  29. Самусик, Ольга «Тузін гітоў» :: Первый сборник -- первая ласточка? (руск.) . Музыкальная газета (2005). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2020. Праверана 7 красавіка 2020.
  30. Попова, Виктория; Елисеев, Дмитрий «Энциклапудия» попсы (руск.) . СБ. Беларусь сегодня (10 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  31. Еўрарадыё Беларускія музыкі патрапілі ў энцыклапедыю (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (22 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  32. Euroradio Belarusian musicians find themselves in encyclopedia (англ.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (22 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  33. Боярович, Дмитрий; Хацкевич, Елена Павел Свярдлоў: «Чалавек бы патраціў грошы на хлеб, а яго прымушаюць купіць квіток на канцэрт Дарафеевай» (бел.) . Ultra-music.com (4 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.

СпасылкіПравіць