Зміцер Бандарэнка

Зміцер Бандарэнка (нар. 28 верасня 1963, Мінск) — беларускі палітычны актывіст, асуджаны на 2 гады турмы пасля падзей 19 снежня 2010 года, палітвязень Беларусі[1], вязень сумлення[2].

Зміцер Бандарэнка
Дата нараджэння 28 верасня 1963(1963-09-28) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Род дзейнасці актывіст

Біяграфія правіць

У 1984 г. скончыў Інстытут фізічнай культуры. Працаваў трэнерам-выкладчыкам і ў незалежнай тэлестудыі «ТОП». Быў дырэктарам па маркетынгу фірмы «Дайнова»[3]. У 1995—1996 гг. працаваў на незалежным Радыё 101,2[4]. Быў адным з заснавальнікаў грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя'97» і каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Адзін з арганізатараў маршу свабоды ў Мінску ў 1999 годзе з удзелам больш за 30 тысяч чалавек, які суправаджаўся сутыкненнямі з міліцыяй і вайскоўцамі[5], і маршу свабоды ў Мінску ў 2000 годзе[6]. З'яўляецца сябрам БАЖ[7].

Арышт і зняволенне правіць

Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 г. быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. 20 снежня 2010 года Бандарэнку арыштавалі ва ўласнай кватэры і змясцілі ў СІЗА КДБ. 12 студзеня 2011 года «Amnesty International» прызнала Бандарэнку вязнем сумлення і заклікала да яго вызвалення[8].

27 красавіка 2011 г. судом Першамайскага раёна Мінска (суддзя — Таццяна Равінская) Бандарэнка быў асуджаны да 2 год калоніі агульнага рэжыму, па версіі следства, за арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт.342 КК РБ)[9][10]. 2 лютага 2011 года Равінская была ўнесена ў Чорны спіс Еўрасаюза[11].

За кратамі Бандарэнка перанёс дзве аперацыі, у тым ліку — на пазваночніку. Пасля таго як яму далі магчымасць стаць на ногі пасля аперацыі, адміністрацыя калоніі ўзмацніла жорсткасць умоў утрымання палітвязня. Зміцеру былі забароненыя палка-мыліца, а таксама артапедычны абутак; было забаронена днём ляжаць; належала хадзіць строем; загадваліся таксама «лёгкія» віды работ, што магло вельмі шырока трактавацца. Нягледзячы на цяжкі стан здароўя, Бандарэнку адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні[12]. Знаходжанне ў такіх ўмовах магло мець сур’ёзныя наступствы для жыцця і здароўя. На фоне гэтых падзей Бандарэнка быў вымушаны падпісаць прашэнне аб памілаванні[13].

Прашэнне аб памілаванні было напісана 1 лютага 2012 года. На другі дзень пасля напісання прашэння, 2 лютага 2012 года, Бандарэнку вярнулі мыліцу, артапедычны абутак і дазволілі не хадзіць строем з хворай спінай[12].

Вызваленне правіць

15 красавіка 2012 года палітвязня вызвалілі з калоніі № 15 у Магілёве, дзе ён адбываў пакаранне, згодна з указам прэзідэнта Беларусі аб памілаванні[14].

На волі Бандарэнка пацвердзіў, што ў СІЗА КДБ у дачыненні да яго і іншых зняволеных ужываліся катаванні, аказваўся моцны псіхалагічны ціск. Судзімасць з палітыка не была знятая, таксама было ўстаноўлена прафілактычнае назіранне[15].

Эміграцыя правіць

Летам 2012 года Бандарэнка знаходзіўся ў Польшчы, папраўляў там сваё здароўе і збіраўся назад у Мінск. Аднак праз пераслед апазіцыі ў Беларусі, які абвастрыўся пасля плюшавага дэсанту, вырашыў не вяртацца на Радзіму[16].

Намінацыі правіць

У пачатку верасня 2011 года Зміцер Бандарэнка быў намінаваны на Прэмію імя Сахарава «За свабоду думкі». Кандыдатуру палітвязня вылучыў на прэмію польскі дэпутат Марак Мігальскі[17].

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2016. Праверана 15 сакавіка 2017.
  2. https://www.amnesty.org/en/latest/news/2012/04/belarus-urged-free-remaining-prisoners-conscience-after-two-released/
  3. http://belarusprofile.com/be/profile/bandarenka-dzmitry-yaugenavich
  4. http://www.svaboda.org/content/backgrounderembedded/9505360.html
  5. http://90s.by/years/1999/marsh-svabody.html Архівавана 20 сакавіка 2017.
  6. https://charter97.org/ru/news/2010/3/15/27335/
  7. http://nashaniva.by/?c=ar&i=49658
  8. FREE BELARUSIAN PRISONERS OF CONSCIENCE (англ.)(недаступная спасылка). Amnesty International (12 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2011. Праверана 2 лістапада 2011.
  9. http://www.svaboda.org/content/article/16795156.html
  10. http://spring96.org/be/news/42917
  11. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  12. а б http://protivpytok.org/zmicer-bandarenka-napisa%D1%9E-prashenne-ab-pamilavanni.html
  13. http://protivpytok.org/zalozhniki-vlasti-ispytanie-pytkami-chast2.html
  14. https://spring96.org/be/news/51703
  15. http://protivpytok.org/politzakluchennye/dmitrij-bondarenko Архівавана 13 ліпеня 2016.
  16. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 15 сакавіка 2017.
  17. http://www.svaboda.org/a/24322085.html