Зміцер Вішнёў
Зміцер Вішнёў (1973, Дэбрэцэн, Венгрыя) — беларускі паэт і літаратурны крытык, займаецца жывапісам і перформансам.
Зміцер Вішнёў | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 жніўня 1973[1][2] (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, крытык, мастак, выдавец |
Мова твораў | беларуская мова |
Вывучаў філалогію і журналістыку ў ВНУ Мінска і Масквы. Адзін з заснавальнікаў выдавецтва «Галіяфы».
Аўтар кніг паэзіі і прозы «Штабкавы тамтам» (1998), «Тамбурны маскіт» (2001), «Трап для сусліка, альбо Некрафілічнае даследаванне аднаго віду грызуноў» (2002), «Верыфікацыя нараджэння» (2005), «Ich sitze im Koffer» (па-нямецку, Берлін, 2006), «Фараон у заапарку» (2007). Творы З. Вішнева перакладзены больш чым на дваццаць моў.
Удзельнік многіх міжнародных паэтычных фестываляў і кангрэсаў.
Стыпендыят Literarisches Colloquium (Берлін, Германія, 2006).
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1016705581 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Պոպկով Ա. Аднакласнікі — 2006.
ЛітаратураПравіць
- Вішнёў Зміцер // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com