Зміцер Дзядзенка

Зміцер Дзядзенка (нар. 17 кастрычніка 1972, Орша[1][2]) — беларускі пісьменнік і журналіст.

Зміцер Дзядзенка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1972(1972-10-17) (51 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік

Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1994), працаваў рэдактарам на БТ і журналістам у «Нашай Ніве»[3]. Піша вершы і прозу. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Першацвет», «Паміж», «Спадчына», на ізраільска-беларускім сайце belisrael.info[3] і інш.

Аўтар краязнаўча-генеалагічнага даведніка «Аршанская шляхта», суаўтар праекта «Наша страва». Кніга «Гісторыі ў прыцемках» (2015) трапіла ў лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца (2016). У 2017 годзе пісьменнік апублікаваў кнігу «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя»[4], у 2020 годзе — гістарычны дэтэктыў «Ордэн Прамяністых»[5], у 2022 годзе — аповесць-памфлет «Званковы Кароль, Віновая Паня»[6].

Зноскі