Зміцер Лукашук — беларускі журналіст, музыкант і радыёвядоўца.

Зміцер Лукашук
Род дзейнасці журналіст, музыкант, радыёвядучы
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

Біяграфія

правіць

У 1991 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Ппрацаваў у беларускіх СМІ: «Чырвоная змена», «Рэгіянальная газета», Радыёстанцыя «Беларуская Моладзёжная», Радыё 101,2[1].

Аўтар большасці тэкстаў рок-гурта «Крама», а таксама менеджар гурта[1].

Цягам шмат гадоў журналіст, рэдактар і вядоўца на Еўрапейскім радыё для Беларусі. Аўтар цыкла інтэрв’ю «Ідэя Х» пра беларускую нацыянальную ідэю, таксама выдадзеных у выглядзе трох кніг[1].

Узнагароды

правіць

Неаднаразовы пераможца творчага конкурсу «Вольнае слова», лаўрэат прэміі імя Святланы Навумавай і іншых беларускіх і замежных журналісцкіх конкурсаў[1].

Цыкл відэапраграм «Ідэя Х» адзначаны ганаровым дыпломам Беларускай асацыяцыі журналістаў (2019)[2].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г Беларуская нацыянальная ідэя. Аўтары: Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў (анатацыя да кнігі) — Kirma.sh
  2. Заміроўскі, Вадзім. У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага конкурсу «Вольнае слова» ФОТА. Беларуская асацыяцыя журналістаў (12 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2020. Праверана 17 красавіка 2021.

Спасылкі

правіць