Адкрыць галоўнае меню

Змі́цер Са́ўка (26 ліпеня 1965, Мінск — 9 красавіка 2016, Мінск) — беларускі мовазнавец.

Зміцер Саўка
Зьміцер Саўка — Zmicier Saǔka 002.JPG
Дата нараджэння 26 ліпеня 1965(1965-07-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 2016(2016-04-09) (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Альма-матар
Commons-logo.svg Зміцер Саўка на Вікісховішчы

ПаходжаннеПравіць

Дзед па бацьку Іван Маркавіч Саўка паходзіў з мястэчка Свіслач (цяпер Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць), з сям'і плытагона. У час 1-й сусветнай вайны быў ад'ютантам лётчыка. Пасля вайны, у Бабруйску ўступіў у Камуністычны саюз моладзі. Тамсама ажаніўся з дачкой рабіна Яўгеніяй Абэлеўнай Рывай (паводле пасведчання асобы — Адольфаўнай), сям'я якой паходзіла з горада Сянно (цяпер Віцебская вобласць). Бацька нарадзіўся ў Менску ў 1931 годзе. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, па сканчэнні якога вярнуўся ў Мінск. Маці прыехала ў Мінск на будоўлю ў 1957 годзе з вёскі Сенькавічы (Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць).

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў Мінску. Удзельнічаў у моладзевыым грамадскім аб'яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984)[1]. У чэрвені 1982 года скончыў сярэднюю школу № 61 Мінска (цяпер гімназія № 3). Летам 1983 года паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1988 годзе[2]. Выкладаў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моў[1], дзе працаваў на кафедры беларускай мовы.

Пры канцы 1990-х Зміцер Саўка прыехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі на запрашэнне Вітаўта Кіпеля і прабыў там агулам паўтара года. Запісаў успаміны беларусаў, якія жылі тут.

З 1999 па 2002 год Зміцер Саўка працаваў стыль-рэдактарам на радыё «Рацыя». З 2006 года кіраваў моўнай службай на тэлеканале Белсат.

Памёр 9 красавіка 2016 года, хварэў на рак. Пахаваны на Заходніх могілках Мінска[3].

У першым шлюбе меў сына Уладзіслава (нар. 1988) і дачку Юстыну (нар. 1994), у другім шлюбе, з Ілонай Урбановіч-Саўкай — дачку Караліну (нар. 1995) і сына Стэфана (нар. 2004)[4].

ПрацыПравіць

Аўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» (у сааўтарстве з Вітаўтам Кіпелем; Нью-Ёрк—Мінск, 2002)[5], «Беларускі клясычны правапіс» (у сааўтарстве з Юрыем Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Змітром Санько; Вільня—Менск, 2005)[6], «Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы» (2019, выдадзена пасмяротна) пра гісторыю Беларуска-амерыканскага задзіночання.

Быў адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале «Белсат». У 2015 годзе разам з моўнай службай «Белсату» і пры дапамозе валанцёраў стварыў моўны анлайн-сэрвіс «Добрапіс».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Іна Студзінская Вянок памяці. Зьміцер Саўка. Радыё Свабода (9 красавіка 2016). Праверана 12 красавіка 2016.
  2. Памылка ў зносках: Няправільны тэг <ref>; для зносак dubaviec няма тэксту
  3. Развітанне са Змітром Саўкам пройдзе ў панядзелак на Залатой Горцы. Наша Ніва (10 красавіка 2016). Праверана 12 красавіка 2016.
  4. Аляксандра Дынько Я лепш за настаўніка ведаю мову. Радыё Свабода (10 красавіка 2012). Праверана 12 красавіка 2016.
  5. Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія. Складальнікі Вітаўт Кіпель і Дзмітрый Саўка. Нью Ёрк—Менск: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, 2002. ХХХVIII, — 568 с.
  6. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. Вільня—Менск, 2005. — 160 с.

ЛітаратураПравіць

  • Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.

СпасылкіПравіць