Знак паштовай аплаты

Знак пашто́вай апла́ты, або пашто́вы знак — матэрыяльнае сведчанне аплаты паслуг паштовай сувязі, якія ажыццяўляюцца ўстановамі сувязі (поштай) па зацверджаных тарыфах на ўнутранай і міжнароднай паштовай карэспандэнцыі. З'яўляюцца прадметамі асаблівай галіны калекцыяніраванняфілатэліі.

Традыцыйны знак паштовай аплаты — паштовая марка (Беларусь, 1994 г.).

Азначэнне

правіць

Да знакаў паштовай аплаты адносяцца: паштовыя маркі, блокі, штэмпелі, франкатыпы, маркіраваныя канверты, карткі, паштоўкі і іншае. Знакі паштовай аплаты выпускаюцца ў зварот і вымаюцца са звароту, як правіла, дзяржавай і павінны адпавядаць Статуту Сусветнага паштовага саюза і рашэнням, прынятым яго органамі.

Віды знакаў паштовай аплаты

правіць
 
Франкатып — адзін з найбольш шырока ўжываемых паштовых знакаў, які прастаўляецца на паштовай карэспандэнцыі з дапамогай франкіравальных машын. Акрамя велічыні аплачанага паштовага збору, можа змяшчаць назву арганізацыі, дату франкіроўкі, паштовы індэкс, малюнкі і тэксты рэкламнага і агітацыйнага характару (ЗША, 2007 г.).

Паштовыя знакі выпускаюцца паштовым ведамствам і служаць для спрашчэння выплаты збораў за перасылку прадметаў па пошце. Для аплаты перасылкі лістоў найчасцей выкарыстоўваюцца паштовыя маркі. Акрамя марак, для перасылкі простых лістоў у некаторых краінах існуюць спецыяльныя маркі:

Знакамі паштовай аплаты таксама могуць быць:

Не ўсе пералічаныя паштовыя знакі аплаты існуюць ва ўсіх дзяржавах, а некаторыя з іх у сучаснасці ўжо не знаходзяць ужытку.

Гісторыя

правіць

З'яўленне першага знака паштовай аплаты адносіцца да 1653 г., калі парыжская гарадская пошта была перададзена Рэнуару дэ Вілае, імаверна, у арэнду. Ён рупліва пачаў уводзіць новыя парадкі ў паштовым кіраванні і выпусціў, так званыя, «billet de port payé» — гэта быў шматок паперы, кшталту бандэролей, на якім быў надрукаваны асаблівы штэмпель Рэнуара дэ Вілае са словамі «port payé, le… jour de l’an 1653 (1654)». Цана такога «білета» была 1 су, але невядома, ці была яна пазначана на марцы «білета», бо яго асобнікаў не захавалася. У другой палове XVIII ст. былі ўведзеныя штэмпелі аб паштовым зборы Генры Бішапам (16051691), а потым Уільямам Докрэем (16351716).

 
Ваенная марка, якая выкарыстоўвалася брытанскай арміяй на тэрыторыі Егіпта для аплаты лістоў падчас Другой сусветнай вайны.

Затым толькі ў 1819 г. у каралеўстве Сардыніі сталі выкарыстоўваць штэмпельныя абалонкі для лістоў, якія называліся «Carta postala bolata» (штэмпельная паштовая папера) і пазначала, зрэшты, плату не за паштовую перасылку, а за дазвол даслаць ліст не па пошце; праіснавалі яны да 1836 г. У 1820 г. гандляром паперы Брэверам у Брайтане быў вынайдзены канверт. У 1840 г. у Англіі былі выпушчаныя першыя паштовыя маркі і штэмпельныя канверты; з'яўленне іх было абумоўлена ўвядзеннем аднастайнага таннага тарыфу на лісты.

Акрамя паштовых знакаў, у некаторых месцаў існавалі яшчэ тэлеграфныя, падатковыя, штэмпельныя маркі; але для гэтых мэт часта ўжывалі і паштовыя маркі. Так, у Англіі дваістая мэта маркі пазначалася надпісам «Postage & revenue» (паштовы і гербавы зборы), у Іспаніі«Correos y Telégrafos» (пошта і тэлеграф) і г. д.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць