Знание (Пецярбург)
Книгоиздательское товарищество «Знание» (Веды) — выдавецтва марксісцкага напрамку ў Санкт-Пецярбургу.
Знание | |
---|---|
Тып | Выдавецтва |
Заснаванне | 1898 |
Скасавана | 1913 |
Заснавальнікі | Канстанцін Пятніцкі |
Краіна | |
Размяшчэнне | Санкт-Пецярбург |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Максім Горкі |
Прадукцыя | Кніжкі, памфлеты |
Заснаванае ў 1898 годзе з ініцыятывы К. Пятніцкага , каб распаўсюджваць навукова-папулярную матэрыялістычную літаратуру. Акцыянерамі суполкі пісьменнікаў былі У. А. Поссе , Д. Д. Пратапопаў, В. М. Папова, У. І. Чарналускі , Г. А. Фальбарк.
Максім Горкі пасля прыходу туды ў 1900 годзе пераўтварыў суполку ў сацыялістычную, накіраваную друкаваць рэалістычныя, а як можа і атэістычныя кніжкі. Выдавецтва проціпастаўлялася мадэрным эстэтычным плыням — сімвалізму, футурызму, акмеізму — і выпускала галоўным чынам творы, што ў традыцыях М. Дабралюбава і М. Някрасава падкрэслівалі адмоўныя бакі буржуазнага ладу, крытыкавалі самаўласце, капіталізм, індывідуалізм.
Да таго як выдавецтва з падтрымкай ЦК РСДРП(б) пачало шырокі друк палітычнай літаратуры, апроч Горкага там публікаваліся Іван Бунін, Аляксандр Серафімовіч, Мікалай Целяшоў , Яўгеній Чырыкаў . Акрамя таго друкавалі творы Л. Андрэеў, Сцяпан Скіталец , В. Верасаеў , Аляксандр Купрын, С. Юшкевіч , М. Гарын-Міхайлоўскі, С. Еўпацьеўскі , Міхаіл Прышвін, І. Шмялёў .
Асабліва вядомай была серыя суполкі «Знание», выхадзіўшая ў 1904—1913 гады (40 выпускаў). Туды ўваходзілі і пераклады (Герхарт Гаўптман, Гюстаў Флабер, Кнут Гамсун і іншыя). Па словах Леніна, Горкі «злучыў найлепшыя сілы расійскай літаратуры»[крыніца?].
У 1912 годзе Горкі пакінуў «Знание» пасля спрэчкі з Пятніцкім.
Літаратура
правіць- Казак В.: Лексикон русской литературы XX века
Спасылкі
правіць- КЛЭ
- БСЭ(недаступная спасылка)
- Реалистическая проза. Горький и «Знание» (Касторский С. В. Горький в годы реакции // История русской литературы: В 10 т. / АН СССР. Ин-т рус. лит. (Пушкин. Дом). — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1941—1956. Т. X. Литература 1890—1917 годов. — 1954. — С. 405—469.)