Ахмет Зогу

(Пасля перасылкі з Зогу I)

Ахмет Зогу (алб.: Ahmet Zogu; 8 кастрычніка 1895, Бургает, Асманская імперыя — 9 красавіка 1961, Парыж, Францыя) — албанскі дзяржаўны дзеяч, другі прэзідэнт Албаніі з 1925 па 1928 год і першы кароль Албаніі з 1928 па 1939 год з дынастыі Зогу. З 1922 па 1924 год і ў 1925 годзе прэм'ер-міністр Албаніі.

Ахмет Зогу
алб.: Ahmet Zogu
прэм’ер-міністр Албаніі[d]
26 снежня 1922 — 25 лютага 1924
Папярэднік Xhafer Bej Ypi[d]
Пераемнік Шэфкет Верладжы
1-ы прэзідэнт Албаніі
1 лютага 1925 — 1 верасня 1928
кароль Албаніі[d]
1 верасня 1928 — 7 красавіка 1939
Пераемнік Віктар Эмануіл III
прэм’ер-міністр Албаніі[d]
6 студзеня 1925 — 1 верасня 1928
Папярэднік Iliaz Vrioni[d]
Пераемнік Kostaq Kota[d]
Нараджэнне 8 кастрычніка 1895(1895-10-08)[1][2][…]
Смерць 9 красавіка 1961(1961-04-09)[3][1][…] (65 гадоў)
Месца пахавання
Род House of Zogu[d]
Бацька Xhemal Pasha Zogu[d]
Маці Sadije Toptani[d]
Жонка Queen Geraldine of Albania[d][5]
Дзеці Leka, Crown Prince of Albania[d]
Веравызнанне суніты і іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, манарх
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Званне фельдмаршал
Бітвы
Узнагароды
ордэн Залатога льва Насау Order of Saint Stephen of Hungary Order of Carol I ордэн Збавіцеля ордэн Белага арла Order of the Most Holy Annunciation Order of Skanderbeg Order of Muhammad Ali Commander's Cross of the Order of Franz Joseph
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ахмед-бі Мухтар Зогалі нарадзіўся 8 кастрычніка 1895 года ў крэпасці Бургает  (англ.), блізу Бурэлі. Ахмед Зогу быў унукам сельскай Байрактары  (алб.) Джэляла-пашы Зогалы[6] і пляменнікам Эсад-пашы Таптані.[7] Жыў у мястэчку Маці (вядома таксама стаянкай першабытных людзей) якім здаўна валодала яго сям’я. Пры нараджэнне насіў турэцкае прозвішча «Зогалі», пасля змяніў на албанскае «Зогу», што значыць «птушка». Вучыўся ў стамбульскім ваенным вучылішчы, пазней ў Вене. Згодна афіцыйнай біяграфіі прысутнічаў на каранацыі апошняга аўстрыйскага імператара.

Зогу належыць значная роля ў заваяванні Албаніі незалежнасці і ўмацаванню цяперашніх межаў краіны. Разам з праваслаўным мітрапалітам Фанам Нолі стварыў Народнаю партыю, якая выступала супраць мусульманскай феадальнай эліты, прапагандавала сацыяльныя рэформы. У 1922 годзе стаў прэм’ерам Албаніі. Урад Зогу распачаў перамовы аб усталяванні консульскіх адносін з СССР. У той жа час левыя паплечнікі абвінавачвалі Зогу ў сабатажы абяцаных рэформ у прыватнасці аграрнай. Гэта прывяло да чэрвеньскай рэвалюцыі 1924 г.,у выніку якой да ўлады прыйшоў Фан Нолі. У снежні таго ж года Зогу вярнуўся у Албанію з дапамогай белградскага ўрада Н.Пашыча, расійскіх белагвардзейцаў і Вялікабрытаніі, якія лічылі ўрад Нолі бальшавіцкім. У 1925 годзе Зогу абвяшчае сваю краіну рэспублікай і робіцца яе прэзідэнтам. З тагачасных прэзідэнтаў Еўропы ён быў самым маладым (30 год). У 1928 годзе прымае тытул караля ўсіх албанцаў. Абвяшчэнне манархіі адбылося па ініцыятыве Мусаліні і далейшая гісторыя албанскага каралеўства адзначана моцнай залежнасцю ад фашысцкай Італіі.

 
Ахмет Зогу

Праўлення Зогу характарызуецца палітыкай мадэрнізацыі краіны. Турэцкі кодэкс законаў быў заменены на швейцарскі, прыняты законы супраць кроўнай помсты. Албанскія студэнты накіроўваліся на вучобу за мяжу. Сярод такіх навучэнцаў былі будучыя камуністычныя лідары краіны: Энвер Ходжа і Мехмет Шеху, класікі албанскай літаратуры Н. Мігені і Стэр’ё Спасэ. У той ж час манархічны рэжым характарызаваўся аўтарытарызмам і карумпаванасцю. На асабістыя патрэбы караля трацілася больш чым на народную асвету і ахову здароўя разам узятыя. Гэта выклікала незадаволенасць у краіне, антыманархічныя паўстанні, якія фінасаваліся Камінтэрнам і Мусаліні. У 1939 годзе быў вымушаны пакінуць краіну ў сувязі з італьянскай агрэсіяй. Апошнія гады правёў у Парыжы.

Зноскі

  1. а б Zog I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Ahmed Bey Zogu, King of the Albanians // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Зогу Ахмет // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Крыста Фрашэры. Гісторыя Албаніі (кароткі агляд). — Тырана, 1964. — 201 с.
  7. Robert Elsie. Historical dictionary of Albania. — 2-е выд.. — The Scarecrow Press, Inc., 2003. — 498 с. — ISBN 978-0-8108-6188-6, 978-0-8108-7380-3.