Золва
Зо́лва — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дружнянка (злучана ручаём з возерам), за 13 км на поўдзень ад горада Браслаў, за 1,5 км на поўнач ад вёскі Замошша. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Золва | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 139,6[1] м |
Даўжыня | 1,67 км |
Шырыня | 0,29 км |
Плошча | 0,31 км² |
Аб’ём | 0,00109 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,8 км |
Найбольшая глыбіня | 7 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,5 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | каля 0,2 ‰ |
Празрыстасць | 1,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 15,3 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Назва
правіцьНазва балцкага паходжання, назоўная спадчына мовы селаў. Адпачатная балцкая формы назвы — *Zalva[2].
Мова ўсходніх балтаў селаў, як і заходніх балтаў яцвягаў і прусаў, ведала пераход ž > z (таксама і š > s, што адбілася ў азёрных назвах Асвея, Вісяты, Опса). На Панёманні таго ж утварэння, што і Золва, яцвяжская назва ракі Зэльва (> Зэльвянка), ад яцвяжскага *Zelvō[3].
Літоўскія адпаведнікі — водныя назвы Želva, Želvis, Zelva, Zelvė (дзве апошнія ўзніклі пад яцвяжскім моўным уплывам[4]. Звязана з літоўскім žalvas «зеленаваты»[5], далей да žalias «зялёны».
Пераход ž > z таксама ў назвах паўночналітоўскай ракі Vazaja, паўночнасмаленскай волжскай ракі Вазуза (супольны корань Vaz- < Važ-). У балцкай гідраніміі Павочча мена Sež- : Sez- у назвах Сежа і Сезельда, Сезема[6][7].
Гідраграфія
правіцьПлошча возера складае 0,31 км². Найбольшая глыбіня 7 м. Даўжыня 1,67 км. Найбольшая шырыня 0,29 км. Даўжыня берагавой лініі 3,8 км. Аб’ём вады 1,09 млн м³. Плошча вадазбору 15,3 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, на поўдні не выражаны, парослыя лесам і хмызняком. Берагі пад хмызняком, на поўначы сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей — сапрапелі. Злучана ручаём з возерам Шылава. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй 10—85 м да глыбіні 2,7 м (чарот, аер, трыснёг, гарлачыкі, эладэя канадская).
У возеры водзяцца акунь, шчупак, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.
Заўвагі
правіць- ↑ Ліст карты N-35-19. выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 549.
- ↑ Kazimieras Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 134.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 394, 399.
- ↑ Kazimieras Būga. Aistiškosios kilmės Gudijos vietovardžiai // Tautos ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 43.
- ↑ Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 301.
- ↑ Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 46, 238.
Літаратура
правіць- Мыслівец І. А. Золва // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 373. — 522 с. — 10 000 экз.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 17. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)