Зона маўчання

аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага пра сталінскія рэпрэсіі

«Зона маўчання» – дакументальна-публіцыстычная аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага. Напісаная на дакументальнай аснове, яна перадае драматызм перажытага ў гады сталінскіх рэпрэсій. Ад першай асобы ў творы паказваецца цяжкае жыццё арыштантаў. Відаць, як жыццё ператварае хлапчукоў у зладзеяў і бандытаў, а дзяўчатак – у разбэшчаных прастытутак. Галоўны герой кожны дзень змагаецца за сваё жыццё, то ў турме роднага горада, то ў лагпункце ГУЛАГа. Аўтар паказвае лёсы пісьменнікаў, артыстаў і рэшты ахвяр масавай рэпрэсіўнай «мясарубкі»...

Зона маўчання
Аўтар Сяргей Грахоўскі
Жанр Аповесць
Мова арыгінала беларуская