Зоркаўка ланцэтападобная
Зо́ркаўка ланцэтападобная[3], Зоркаўка вялікакветная[4] (Stellaria holostea) — кветкавая расліна роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Зоркаўка ланцэтападобная | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Назва правіць
Зоркаўка ланцэтападобная, зоркаўка-пырнік, пырнік[5].
Батанічнае апісанне правіць
Шматгадовая травяністая расліна. Пары лістоў ланцэтна-лінейныя, цвёрдыя, процілеглыя, у маладым стане накіраваны ўверх, але хутка прымаюць гарызантальнае становішча. Сцябло трымаецца вертыкальна (на апорах). Увосень сцябло ляжыць на зямлі. Кветкі ў рыхлым дыхазіяльным суквецці. Плод — каробачка.
Расліна ядавітая.
Распаўсюджанне і экалогія правіць
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс)[6]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах.
Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[7]. Расце ў лісцевых лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, у садах і агародах, на лясных палянах і ўзлесках, на пустках.
Сінонімы правіць
- Alsine holostea (L.) Britton, 1894
- Alsine scabra Stokes, 1812
- Cerastium holosteum (L.) Crantz, 1766
- Stellaria cantalica Jord.Puyf., 1872
- Stellaria ciliata Gilib. ex Bubani, 1901, nom. illeg.
- Stellaria connata Dulac, 1867
- Stellaria glauca Salisb., 1796
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- ↑ Taxon: Stellaria holostea L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- ↑ Звездчатка ланцетолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура правіць
- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
- Мазан І. П. Зоркаўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 376.
- Звездчатка // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 348. — 563 с. (руск.)
Спасылкі правіць
- Звездчатка ланцетолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Stellaria holostea L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)