Зорныя войны

Зорныя войны (англ.: Star Wars) — фантастычная сага амерыканскага рэжысёра Джорджа Лукаса. Фільмы гэтага цыкла аказалі велізарны ўплыў на міжнародную поп-культуру.

Лагатып «Зорных войнаў»

Першы фільм выйшаў 25 мая 1977 года пад назвай «Зорныя войны». Ён меў велізарны касавы поспех. Гэта выратавала кампанію 20th Century ад крызісу, які ёй пагражаў. Калі сумненні ў акупнасці праекта зніклі, першы фільм атрымаў падзагаловак «Эпізод IV: Новая надзея». За ім выйшлі два фільмы-працягі: «Эпізод V: Імперыя б’е ў адказ» у 1980 годзе і «Эпізод VI: Вяртанне джэдая» ў 1983 годзе.

У 1999—2005 гадах выйшла трылогія-прыквел.

КінаэпапеяПравіць

У цыкле фільмаў «Зорныя войны» дзевяць эпізодаў. Спачатку былі зняты эпізоды IV—VI, праз некаторы час I—III, потым VII—IX. У цэнтры «Зорных войнаў» — жыццёвы шлях Энакіна Скайуокера, галоўнага героя сагі.

Арыгінальная трылогія

Трылогія-прыквел

Трылогія-сіквел рэжысёра Дж. Дж. Абрамса

Беларускі перакладПравіць

Для частак 1-3 ёсць субцітры, для часткі 5 агучванне (пад назвай «Зоркавыя войны»).

СпасылкіПравіць