Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў
«Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў» (англ.: Star Wars Episode III: Revenge of the Sith) — эпічны фантастычны фільм 2005 года, які быў выраблены Джорджам Лукасам. Гэта шосты фільм з усёй сагі «Зорныя войны» і трэці з пункту гледжання ўласнай храналогіі серыяла.
Зорныя Войны. Эпізод III: Помста Сітхаў![]() | |
---|---|
Star Wars. Episode III. Revenge of the Sith | |
![]() | |
Жанр |
прыгоды, фантастыка, меладрама |
Рэжысёр | Джордж Лукас |
Прадзюсар | Джордж Лукас |
Сцэнарыст | Джордж Лукас |
У галоўных ролях |
Хейдэн Крыстэнсен Юэн Мак-Грэгар Наталі Портман Іэн Мак-Даярмід Фрэнк Оз Сэмюэл Л. Джэксан Крыстафер Лі |
Аператар | Дэвід Татэрсал |
Кампазітар | Джон Уільямс |
Кінакампанія | Lucasfilm |
Працягласць | 140 хвіл |
Бюджэт | 115 млн дол.[1]. |
Зборы | 848,754,768 дол.[1] |
Краіна |
![]() |
Мова | англійская |
Год | 2005 |
Папярэдні фільм | Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў |
Наступны фільм | Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея |
IMDb | ID 0121766 |
Афіцыйны сайт (англ.) |
Фільм распавядае пра падзеі трэцяга года вайны клонаў. Галактычная Рэспубліка, некалі спакойная і гарманічная дзяржава, ператварылася ў поле бітвы паміж войскамі клонаў, узначаленых канцлерам Палпацінам, і армадай дроідаў, якіх вядзе граф Дуку, цёмны лорд сітхаў. Рэспубліка павольна апускаецца ў цемру. Толькі рыцары-джэдаі, абаронцы міру і справядлівасці, здольныя супрацьстаяць злу, якое хутка паглыне галактыку. Але сапраўдная бітва ідзе ў душы ў маладога рыцара-джэдая Энакіна, які разрываецца паміж абавязкам джэдая і каханнем да сваёй жонкі, сенатара Падмэ Амідала. І ад таго, якое пачуццё ў ім пераможа, залежыць будучыня ўсяго свету.
Фільм выйшаў 19 мая 2005 года і атрымаў даволі пазітыўныя водгукі крытыкаў, у адрозненне ад папярэдніх двух прыквелаў. «Помста сітхаў» усталяваў новы рэкорд у першы ж тыдзень і зарабіў больш за 850 мільёнаў долараў па ўсім свеце, стаўшы самым прадаваным фільмам у 2005 годзе на тэрыторыі ЗША і другім самым прадаваным фільмам 2005 года ў свеце.
Саўндтрэк Правіць
Музычнае суправаджэнне да фільма «Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў» напісаў Джон Уільямс.
Зноскі
- ↑ а б Box office data on Star Wars Episode III: Revenge of the Sith(недаступная спасылка). Box Office Mojo. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 10 May 2006.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў
- Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў (англ.) на StarWars.com
- Star Wars Episode III: Revenge of the Sith на Вукіпедыі: Вікі пра Зорныя Войны
- Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў на сайце «Internet Movie Database» (англ.)