Зорныя суткі — перыяд кручэння якога-небудзь нябеснага цела вакол уласнай восі ў інерцыяльнай сістэме адліку, за якую звычайна прымаецца сістэма адліку, звязаная з аддаленымі зоркамі. Для Зямлі гэта час, за які Зямля здзяйсняе адзін абарот вакол сваёй восі адносна далёкіх зорак.

Чаму зорныя суткі не адпавядаюць сонечным. 1-2 — зорныя суткі, 1-3 — сонечныя.

На 2000-ы год зорныя суткі на Зямлі роўныя 23г56хв4,090530833сек = 86164,090530833 с.

Зорныя суткі дзеляцца на зорныя гадзіны, хвіліны і секунды. Зорныя суткі на 3 хв 56 с. карацейшыя за сярэднія сонечныя суткі, зорная гадзіна карацейшая за агульнапрынятую на 9.86 с. Як адзінка часу ўжываецца ў рэдкіх выпадках для арганізацыі астранамічных назіранняў.

Гадзінны вугал пункта веснавога раўнадзенства роўны нулю ў момант яго верхняй кульмінацыі. Поўны абарот пункта веснавога раўнадзенства, як і любога іншага пункта нябеснай сферы (так званыя зорныя суткі, ці «24 гадзіны зорнага часу») адбываецца за 23 гадзіны 56 хвілін 04 секунд сярэдняга сонечнага часу. У годзе ўтрымліваецца колькасць зорных сутак роўна на адзінку больш, чым сярэдніх сонечных. Працягласць зорных сутак крыху мяняецца з прычыны нутацыі і руху полюсаў (гайдання Зямлі адносна восі яе кручэння), а таксама з-за нераўнамернасці кручэння Зямлі вакол восі. Гэтыя змены складаюць менш за 0.001 с.

Можна вызначыць дробныя перыяды зорных сутак:

  1. Зорная гадзіна — адзінка часу, ужывальная ў астраноміі і роўная 1/24 ад зорных сутак. За зорную гадзіну Зямля паварочваецца на 15° адносна далёкіх зорак, прымальных за інерцыяльную сістэму адліку. На 2000 год зорная гадзіна адпавядае 0г59хв50,1704387847сек.
  2. Зорная хвіліна — адзінка часу, ужывальная ў астраноміі і роўная 1/60 ад зорнай гадзіны. За зорную хвіліну Зямля паварочваецца на 15′ адносна далёкіх зорак, прымальных за інерцыяльную сістэму адліку. На 2000 год зорная хвіліна адпавядае 0г0хв59,8361739797451сек.
  3. Зорная секунда — адзінка часу, ужывальная ў астраноміі і роўная 1/60 ад зорнай хвіліны. За зорную хвіліну Зямля паварочваецца на 15″ адносна далёкіх зорак, прымальных за інерцыяльную сістэму адліку. На 2000 год зорная секунда адпавядае 0г0хв0,9972695663290856сек.

Вуглавая хуткасць кручэння Зямлі правіць

Улічваючы, што Зямля адносна далёкіх зорак, прымальных за інерцыяльную сістэму адліку, здзяйсняе поўны абарот за зорныя, а не за сонечныя суткі, дзеля вылічэння вуглавой хуткасці кручэння Зямлі належыць браць менавіта гэтую велічыню:

 с−1

Ведаць вуглавую хуткасць кручэння Зямлі патрэбна для разліку сіл інерцыі (цэнтрабежнай, Карыёліса), што патрабуецца для рашэння задач гідралогіі, метэаралогіі, балістыкі, а таксама касманаўтыкі. Прымаючы перыяд кручэння зямлі за 86400 секунд, мы зробім памылку у 0,3 %, што можа стаць вырашальным падчас вядзення артылерыйскай стральбы і тым болей для разліку руху касмічных апаратаў.

Гл. таксама правіць