Зорны шлях: Наступнае пакаленне

Зорны шлях: Наступнае пакаленне (англ.: Star Trek: The Next Generation) — амерыканскі навукова-фантастычны сіндыкаваны серыял, трэці ў сусвеце «Зорнага шляху», які трансліраваўся ў 19871994 гг. Здымкі серыяла былі пачаты пад кіраўніцтвам стваральніка арыгінальнага «Зорнага шляху» Джына Родэнберы, а пасля яго смерці працягнуты Рыкам Берманам.

Зорны шлях: Наступнае пакаленне
англ.: Star Trek: The Next Generation
Жанр навуковая фантастыка на тэлебачанні[d]
Стваральнік Gene Roddenberry[d]
Заснавана на Зорны Шлях: Арыгінальны серыял[d]
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская[1]
Колькасць сезонаў 7[2]
Колькасць серый 178 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Gene Roddenberry[d]
Месца здымак Paramount Stage 8[d][3], Paramount Stage 5[d][4], Paramount Stage 9[d][5] і Paramount Stage 6[d][6]
Студыя Paramount Domestic Television[d]
Трансляцыя
На экранах 28 верасня 1987[1] — 23 мая 1994
Храналогія
Перад гэтым ідзе Star Trek: Deep Space Nine[d]
Спасылкі
intl.startrek.com/… (англ.)
IMDb ID 0092455

Серыял набыў вялікую папулярнасць: яго пяты сезон меў аўдыторыю амаль 12 мільёнаў гледачоў, а апошнюю серыю глядзела 30 мільёнаў. Было таксама знята два непасрэдных серыяла-працяга: «Вояджэр» і «Глыбокі космас 9», а таксама чатыры кінафільма з героямі тэлесерыяла.

У цэнтры сюжэта, як і ў арыгінальным серыяле, знаходзяцца прыгоды касмічнага карабля «Энтэрпрайз» (Смеласць, прадпрымальнасць) на чале з новым капітанам Жанам-Люкам Пікарам, у экспедыцыі па даследаванню невядомых месцаў Галактыкі і пошуку новых відаў жыцця. Падзеі серыяла пачынаюцца сем дзесяцігоддзяў пасля завяршэння арыгінала, у 2364: за гэты час адбыліся змены як у палітычнай сітуацыі ў сусвеце «Зорнага шляху» (з мінулымі ворагамі, клінганамі, быў усталяваны мір, і адзін з іх прадстаўнікоў нават служыць на борце «Энтэрпрайза»), так і ўва ўзроўні тэхналагічнага развіцця.

Пілотная серыя пачынаецца са з’яўлення на борту карабля прадстаўніка амаль усемагутнай расы іншапланецян — К’ю, які абвінавачвае чалавецтва ў нецывілізаванасці і ўстройвае выпрабаванне гуманізму членаў экіпажа. Пасля паспяховага вырашэння праблемы карабель пачынае свой паход, у якім не раз зноў сутыкаецца як з К’ю, так і з іншымі магутнымі праціўнікамі — цывілізацыямі ферэнгі, кардасіянцаў і кібаргаў-боргаў. У апошнім эпізодзе К’ю завяршае выпрабаванне чалавецтва і віншуе капітана, што яго раса прайшла праверку на магчымасць развівацца і далей.

Спіс эпізодаў Правіць

Усяго серыял доўжыўся 7 сезонаў і 178 серый; першая і апошняя серыі мелі працяг у два звычайных эпізода, таму кожная лічыцца за дзве серыі.

Зноскі