Зоя Васільеўна Васіленка

беларускі вучоны

Зоя Васільеўна Васіленка (нар. 30 чэрвеня 1946, в. Слабодка, Курская вобласць, РСФСР, СССР) — беларускі вучоны ў галіне харчовай тэхналогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002), доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2001).

Зоя Васільеўна Васіленка
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1946(1946-06-30) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія

правіць

У 1968 годзе скончыла Маскоўскі інстытут народнай гаспадаркі імя Г. В. Пляханава па спецыяльнасці «Тэхналогія і арганізацыя вытворчасці прадуктаў грамадскага харчавання», у 1971 годзе — аспірантуру, у 1988 годзе — дактарантуру.

У 1971 годзе абараніла дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук на тэму: «Уплыў некаторых фактараў на жэлацінавыя ўласцівасці агароіда і фурцэларана». У 1971—1974 гадах працавала па кірунку Мінвну СССР у Далёкаўсходнім інстытуце савецкага гандлю на пасадах асістэнта, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры «Тэхналогія і абсталяванне прадпрыемстваў грамадскага харчавання».

З 1974 года — загадчыца кафедры «Тэхналогія і арганізацыя грамадскага харчавання» Магілёўскага тэхналагічнага інстытута, якую ўзначальвае па цяперашні час. Адначасова ў 1994—1996 гадах дэкан хіміка-тэхналагічнага факультэта МТІ.

У 1988 годзе абараніла дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара тэхнічных навук на тэму: «Протапектынавы комплекс і тэхналагічныя ўласцівасці гародніны» у Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Г. В. Пляханава. У 1990 годзе прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці «Тэхналогія і арганізацыя грамадскага харчавання».

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 9 кніг, 14 вучэбных дапаможнікаў, 36 вынаходстваў і патэнтаў[1].

Узнагароды

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Васіленка Зоя Васільеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 23. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Васіленка, Зоя Васільеўна (доктар тэхнічных навук; тэхналогія харчовых прадуктаў; нар. 1946) // Ученые Беларуси [Электроны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar498887&strq=l_siz=20. — Дата доступа: 28.03.2019.
  • Василенко Зоя Васильевна // 35 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Могилев, 2009. — С. 66.
  • Шаршунов, В. А. Зоя Васильевна Василенко (К 60-летию со дня рождения) / В. А. Шаршунов, Т. И. Пискун // Весці НАН Беларусі. Сер. аграр. навук. — 2006. — № 2. — С. 119—120.
  • Шаршунов, В. А. Зоя Васильевна Василенко (К юбилею) / В. А. Шаршунов, Т. И. Пискун // Весці НАН Беларусі. Сер. аграр. навук. — 2011. — № 3. — С. 123—124.
  • Шаршунов, В. А. Зоя Васильевна Василенко (К юбилею) [Электроны рэсурс]. / В. А. Шаршунов, Т. И. Пискун // Весці НАН Беларусі. Сер. аграр. навук. — 2016. — № 3. — С. 122—123. — Рэжым доступа: http://vesti.belal.by/vesti/pdf/20160319.pdf. — Дата доступа: 12.03.2021.

Спасылкі

правіць