Зоя Жалязоўская-Смаршчок

Зоя Жалязоўская-Смаршчок (15 снежня 1922 — 3 красавіка 2010) — беларуская грамадская дзяячка. Жонка айца Аўгена Смаршчка.

Зоя Жалязоўская-Смаршчок
Род дзейнасці грамадская дзяячка
Дата нараджэння 15 снежня 1922(1922-12-15)
Месца нараджэння Стараельня, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка
Дата смерці 3 красавіка 2010(2010-04-03) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Аўген Смаршчок
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзілася 15 снежня 1922 года ў вёсцы Стараельня Наваградскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы. Тут яе дзед Язэп і два ягоныя браты набылі на трох 60 гектараў зямлі. Бацька Пётра Жэлязоўскі за палякамі займаў пасаду войта ў гміне, але перад прыходам саветаў яе пакінуў. Дзяўчына навучалася ў навагрудскай польскай гімназіі, а далей у савецкай сярэдняй, потым політэхнічнай школе.

Падчас Другой сусветнай вайны ў часе нямецкай акупацыі працавала тэлефаністкай. Далучылася да Саюза беларускай моладзі.

Пасля Другой сусветнай вайны апынулася ў Германіі. Добра сябравала з Людмілай Гутар, жонкай Барыса Рагулі. Вучылася ў Марбургу

Потым пераехала ў пераехала ў Бельгію і паступіла ў Лювенскі ўніверсітэт, які скончыла з дыпломам фармацэўта. У 1950 г. выйшла замуж за свайго калегу па ўніверсітэту беларуса Аўгена Смаршчка, які ў хуткім часе стаў праваслаўным святаром. Працавала ў розных бельгійскіх аптэках. Была сябрам Беларускага студэнцкага згуртавання, Саюза беларусаў Бельгіі. Ад 2002 г. дапамагала Беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Антверпене, пры закладаньні парафіі аказала моцную маральную падтрымку і сталася дабрадзейкай парафіі. Каштоўным для парафіяльнай бібліятэкі стаўся яе дар — некалькі скрыняў беларускіх кнігаў. Нягледзячы на паважны ўзрост, удзельнічала ў беларускім грамадскім жыцці і пікетавала беларускую амбасаду ў Бельгіі[1].

У 2004 годзе была адным з арганізатараў і ганаровых удзельнікаў З’езду апошняй хвалі палітычнай эміграцыі ў Антверпене, на якім прысутнічалі прадстаўнікі дыяспар Бельгіі, Галандыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Фінляндыі, Нарвегіі, Аўстрыі, Швецыі, запрошаныя з Беларусі каардынатар руху «Зубр» і прадстаўнік кааліцыі «Свабодная Беларусь», прадстаўнікі Еўрапарламента, журналісты, прадстаўнікі Міністэрства Юстыцыі і Камісарыята па справах уцекачоў Бельгіі[2].

У наступныя гады актыўна ўдзельнічала ва ўсіх мерапрыемствах, арганізаваных беларускай эміграцыяй. Напісала невялікія ўспаміны «Беларусак майго веку тут амаль няма» для кнігі «Паваенная эміграцыя» Аляксандра Адзінца.

Памерла 3 красавіка 2010 года ў Бельгіі. Пахаваная разам з мужам на мясцовых могілках у Хіверы (Hever), па вуліцы Guido Gezellestraat.

Зноскі

  1. БЕЛАРУС. СУСТРЭЧА Ў АНТВЭРПЭНЕ
  2. НАВІНЫ // Беларусы ў свеце. — МІЖНАРОДНАЕ ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ЗГУРТАВАННЕ БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ "БАЦЬКАЎШЧЫНА"», верасень 2004. — № 9 (№34).

Літаратура правіць

  • Беларусак майго веку тут амаль няма / Зоя Смаршчок // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваннні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. — Мн.: Медисонт, 2007. — 704 с., [28] с. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11). — C. 101, 111—114, 544.


Спасылкі правіць