Зоя Коўш

(Пасля перасылкі з Зоя Кратовіч)

Зоя Аляксандраўна Коўш (у шлюбе Кратовіч; 16 красавіка 1911, Люблін, Польшча — 17 кастрычніка 1994, Вільнюс, Літва) — беларускі грамадскі дзеяч, юрыст.

Зоя Коўш
Род дзейнасці юрыст
Дата нараджэння 16 красавіка 1911(1911-04-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1994(1994-10-17) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Аляксандр Коўш
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям'і святара Аляксандра Каўша. Скончыла Віленскую беларускую гімназію (1929), юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Уваходзіла ў Беларускі студэнцкі саюз. Падчас нямецкай акупацыі працавала юрысконсультам Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Летам 1944 выехала ў Германію, жыла ў Берліне. У 1947 арыштавана савецкай дзяржбяспекай, знаходзілася пад следствам у Мінску. Асуджана да 10 гадоў ППК. З савецкіх канцлагераў вярнулася ў другой палове 1950-х г., жыла ў Вільні. У пачатку 1960-х г. выйшла замуж за былога палітвязня Кратовіча. Аўтар успамінаў.

Літаратура правіць