Зубкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Зу́бкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Зубкі.

Зубкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клецкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Зубкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 947
Зубкаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года да сельсавета далучана большая частка скасаванага Галавацкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Бяднішкі, Галавачы, Гурнаўшчына, Каранеўшчына, Лецяшын, Матушы, Сакаляцічы, Цыцкавічы, Цаперка і Чарапы)[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 25 ліпеня 1977 года скасавана вёска Сакалятычы[2]. 22 верасня 1980 года з часткі сельсавета ўтвораны Гурнаўшчынскі сельсавет. 28 жніўня 1995 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гурнаўшчынскага сельсавета. 28 мая 2013 года у склад сельсавета ўключаны пасёлак Рассвет, у склад Красназвёздаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў: Галавачы, Гурнаўшчына, Каранеўшчына, Лецяшын, Матушы, Рассветная[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 2706 чалавек[4], з іх 96,3 % — беларусы, 2,0 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 1947 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных Беларускай ССР ад 25 ліпеня 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 23 (1541).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.