Зубро́ўка[3] (Hierochloe) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Зуброўка

Зуброўка духмяная (Hierochloe odorata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hierochloe R.Br., 1810, nom. cons.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40852
NCBI  286618
EOL  108087
GRIN  g:14849
IPNI  128102-3

Назва правіць

Народныя назвы: зубрава трава, цяпалоць, тураўка (апошняя — таксама польская літаратурная назва). Ахвотна паядаюць зубры (даўней і туры), адсюль назвы.

Віды і экалогія правіць

 
1. Зуброўка духмяная (Hierochloe odorata).
2. Зуброўка паўднёвая (Hierochloe australis).
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Род налічвае каля 30 відаў, распаўсюджаных на тэрыторыі Еўразіі і Амерыкі. Найбольш пашыраная ў Беларусі зуброўка духмяная (Hierochloe odorata), шматгадовая трава з залаціста-жоўтымі каласкамі, вышынёй да 70 см. Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, на ўзлесках, паплавах, каля дарог.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Надземная частка, якая мае моцны пах кумарыну (свежага сена) і крыху вяжучы смак, шырока ўжываецца ў лікёра-гарэлачнай вытворчасці як араматызатар. Збіраюць пад час цвіцення (май — чэрвень). Асабліва вядомая настойка на сушаных сцяблах «Зуброўка» прывабнага зеленаватага колеру, з характэрным водарам кумарыну. Яе рэкамендуецца падаваць да халодных закусак (мяса, дзічына, паштэты, вяндліны).

Лічыцца адным з турыстычных сімвалаў Белавежскай пушчы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 65. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

  • Кім Г. А. Зуброўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 379—380.
  • Белы А. Зуброўка // Праект «Наша ежа»
  • Зубровка // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 360. — 563 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць

  • Зубровка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Hierochloe (англ.) // The Plant List
  • Hierochloe (Зубровка) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)