Зуброўка духмяная

від раслін

Зубро́ўка духмяная[3], Зуброўка пахучая[4] (Hierochloe odorata) — кветкавая расліна роду Зуброўка (Hierochloe) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Зуброўка духмяная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hierochloe odorata (L.) P.Beauv., 1812.


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  40854; 565874
NCBI  2592077
GRIN  t:19124
IPNI  404913-1
TPL  kew-418883

Зуброўка духмяная, зубрава трава[5], цяпалоць[6][7], тураўка[3], зуброўка[4][8].

Батанічнае апісанне

правіць
 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 70[3] см, з доўгім паўзучым карэнішчам і гладкім прамым сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, ланцэтнае, сядзячае, у прыкаранёвай разетцы і ў невялікай колькасці чаргаванае па даўжыні сцябла. Ніжняе лісце лінейнае і завостранае, сцябловае — карацейшае за сцябловае, бліскучае з верхняга боку, ярка-зялёнае. Каласкі трохкветныя, залаціста-жоўтага або буравата-жоўтага колеру. Суквеццемяцёлка даўжынёй 10—12 см. Плодзярняўка цёмна-карычневага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Расліна распаўсюджана пераважна на тэрыторыі Еўропы (Украіна, Беларусь, Еўрапейская частка Расіі, Фінляндыя), на Каўказе, Далёкім Усходзе, у Заходняй Сібіры і Сярэдняй Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[9]. Мезафіт, гіграфіт і мезатроф[9]. Расце на лугах, узлесках і палянах на пясчанай глебе, камяністых россыпах, у хмызняках, горным стэпу, па берагах вадаёмаў. Цвіце ў красавікучэрвені[3]. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна[3].

Ахоўваецца ў Фінляндыі, ва Украіне (Закарпацкая вобласць) і некаторых рэгіёнах Расіі (Масква, Татарстан, Чувашыя)[9].

Выкарыстанне

правіць

Лекавая, дэкаратыўная і харчовая расліна.

Дзякуючы моцнай каранёвай сістэме, утвараючай дзярніна, магчыма выкарыстанне зуброўкі духмянай ў мэтах замацавання глебы, адхонаў, чыгуначных насыпаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в г д ЭПБ 1983.
  4. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 65. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927
  7. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь — Спб, 1878
  8. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вiльня: Субач 2, 1924
  9. а б в Зубровка душистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць