Зубчастае кола
Зубчастае кола — звяно зубчастых перадач, якое мае выступы (зубы) для перадачы руху праз счапленне з выступамі другога звяна. Бываюць цыліндрычныя, канічныя і чарвячныя; з прамымі, касымі і крывалінейнымі зубамі. Робяць са сталі, чыгуну, сплаваў каляровых металаў, пластмас.
Шасцярня ў зубчастай перадачы — кола з меншым лікам зубоў, а пры роўнай іх колькасці — вядучае зубчастае кола.
Літаратура
правіць- Зубча́стае ко́ла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 118. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Зубча́тое колесо́ // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 123. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.