Зульфія (паэтэса)

(Пасля перасылкі з Зульфія, паэтэса)

Зульфія Ісраілава (псеўданім — Зульфія) (14 сакавіка 1915, Ташкент — 1996, Ташкент) — узбекская савецкая паэтэса, перакладчык, празаік. Народная паэтэса Узбекскай ССР (1965). Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976). Член КПСС з 1953 года.

Зульфія
Zulfiya
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Зульфія Ісраілава
Псеўданімы Зульфія
Дата нараджэння 1 (14) сакавіка 1915[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1996(1996-08-01)[3] (81 год) ці 23 жніўня 1996(1996-08-23) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Хамід Алімджан[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца, галоўны рэдактар
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр верш
Мова твораў узбекская, руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Дзяржаўная прэмія СССР — 1984
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы  — 1984 Ордэн Леніна  — 1984

Творчасць правіць

У сваёй мастацкай творчасці Зульфія апявала свой народ і яго шматвяковыя традыцыі. У яе творчасці праслаўляецца маці — захавальніца сямейнага агменю.

Таленавітая паэтэса і пісьменніца, тонкі знаўца чалавечых душэўных памкненняў, стварыла творы розных жанраў: паэмы, балады, элегіі, лірычныя вершы, апавяданні, нарысы, публіцыстычныя артыкулы і газетныя карэспандэнцыі. Шматлікія яе вершы былі прысвечаны барацьбе за мір і сяброўства народаў СССР. У гады вайны яна пісала патрыятычныя вершы. Ёю таксама былі напісаныя лібрэта да опер узбекскіх кампазітараў, напрыклад лібрэта оперы «Зейнаб і Аман». Таксама ёю была напісаная п'еса-казка па матывах паэмы «Семург», напісанай яе мужам Хамідам Алммджанам.

Найбольш вядомымі вершамі паэтэсы з'яўляюцца: «Хулькар» (1947), «Я спяваю світанак» (1950), зборнік вершаў «Блізкія сэрцу майму» (1958), «Сэрца ў дарозе» (1966), «Дар даліны» (1966), «Мая вясна» (1967), «Вадаспад» (1969).

Пераклала на ўзбекскую мову верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?».

Зборнікі на беларускай мове правіць

  • Лірыка. — Мн., 1967
  • Такое сэрца ў мяне. — Мн., 1985

Зноскі

  1. Героі краіны — 2000. Праверана 16 кастрычніка 2017.
  2. Зульфия // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі правіць