Зыгмунт Вінцэнтавіч Нагродскі

Зыгмунт Вінцэнтавіч Нагродскі (1866, вёска Зулаў Свянцянскага павета, Віленская губерня, Расійская імперыя — 25 сакавіка 1937) — беларускі паэт і культурны дзеяч. Належаў да ліберальна-дэмакратычнага кірунку «краёўцаў».

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Зулаў Свянцянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. Двор у вёсцы Зулова належаў двараніну Юзафу Вінцэнту Пілсудскаму (1833—1902), які быў бацькам Юзафа Пілсудскага (1867—1935).

Праводзіў культурна-асветную работу сярод віленскіх рамеснікаў, прапагандаваў творы беларускіх пісьменнікаў, у т.л. Францішка Багушэвіча, з якім сябраваў. Нелегальна распаўсюджваў «Дудку беларускую» Багушэвіча, у 1896 г. перавыдаў гэты зборнік. У 1901 зняволены ў Пецярбургскі астрог. Удзельнічаў у беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху, матэрыяльна падтрымліваў выданне «Нашай нівы». У 1920-я гг. на ўласныя сродкі заснаваў «Народнае выдавецтва», якое выпускала танныя кніжкі для масавага чытання, у т.л. «Гутаркі і песенькі» Уладзіслава Сыракомлі (1929). Аўтар напісанай на беларускім фальклорна-этнаграфічным матэрыяле п'есы «На каляды» (з падзагалоўкам «Народны абразок з ваколіц Зулова з 1876 года», на беларускай і польскай мовах; пастаўлена ў Вільні ў 1936). Вядомы яго верш «На памяць зычліваму для сям'і» (1900) на смерць Францішка Багушэвіча) і верш-прамова «Пастароньцесь, мае братцы…», зачытаная ім у 1912 г. у фальварку Барэйкаўшчына (каля Вільні) на адкрыцці помніка Уладзіславу Сыракомлю. Аўтар успамінаў пра Францішка Багушэвіча.

Творы Зыгмунта Нагродскага зберагаюцца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы і Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Рагойша, В. Зыгмунт Нагродскі і яго вершы // Рагойша, В. Кантакты. — Мн., 1982.
  • Смалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.

СпасылкіПравіць