Зыгмунт Зыгмунтавіч Скірмунт

1863-1926, сын Зыгмунта
(Пасля перасылкі з Зыгмунт Скірмунт (1863—1926))

Зыгмунт Скірмунт (1863—1926) — землеўласнік.

Зыгмунт Зыгмунтавіч Скірмунт
Герб «Дуб»[d]
Герб «Дуб»[d]
Нараджэнне 1863
Смерць 1926
Род Скірмунты
Бацька Зыгмунт Скірмунт[d]
Маці Яўгенія з Савіцкіх[d]
Жонка Марыя з Жалтоўскіх[d]
Дзеці Ірэна са Скірмунтаў[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў герба «Дуб». Нарадзіўся ў Жэневе ў сям’і Зыгмунта Скірмунта (1839—1863), доктара філасофіі Гайдэльбергскага ўніверсітэта, і Яўгеніі з Савіцкіх. Бацька памёр у тым жа годзе ў Жэневе. Маці разам са сваім другім мужам Лявонам Сулістроўскім апынулася ў ссылцы за ўдзел у паўстанні 1863—1864 гг.[1]

Зыгмунт рос у Пінску пад апекай дзядзькі Генрыха з Моладава. У 1873 г. ад дзеда Аляксандра Скірмунта да непаўналетняга Зыгмунта перайшла сядзіба ў Альбрэхтаве[pl][1].

У час рэвалюцыйных падзей 1905 года, у пачатку лістапада сяляне в. Пінкавічы Пінскага павета запатрабавалі ад гаспадара маёнтка Альбрэхтова Зыгмунта Скірмунта перадаць ім у поўнае карыстанне азёры і балоты з правам рыбнай лоўлі, збору камыша ды інш., а таксама саступіць выган для ската (77 га), якім карысталіся на правах сервітута. Сяляне былі ўпэўнены, што памешчык незаконна валодае дзвюма азёрамі і выганам, бо ўсё гэта калісьці было сялянскім. Вядома, што ў гэтых хваляваннях удзельнічаў настаўнік Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас) (1882—1956). Менавіта ён угаварыў сялян не ісці ўсёй вёскай да памешчыка, а паслаць прадстаўнікоў. Тыя вярнуліся ні з чым, бо Скірмунт нават не стаў іх слухаць. Пасля гэтага Канстанцін Міцкевіч склаў петыцыю, якую падпісалі 69 чалавек. Яе аднеслі ў Альбрэхтова. Не дачакаўшыся адказу, сяляне пачалі самавольна лавіць рыбу. У выніку паліцыя арыштавала двух сялянскіх «агітатараў», а настаўніка кіраўніцтва школ народнай асветы перавяло на працу ў Ігуменскі павет[2].

Сям’я правіць

У 1888 г. ажаніўся з Марыяй Жалтоўскай, сястрой знакамітага архітэктара Івана Жалтоўскага[1]. Меў дзяцей:

  • Ірэна (1896-?), у шлюбе з Антоніем Сакальніцкім (1900—1946). Іхны сын Юльюш Сакальніцкі[pl] (1925—2009), польскі палітык у эміграцыі.
  • Багдан (1898—1940), апошні уладальнік Альбрэхтава[1].
  • Марыя (?1900 — ?)
  • Рэгіна (?1900 — ?), у шлюбе з Леанам Граноўскім (?1890 — ?).

У культуры правіць

Зыгмунт Скірмунт паслужыў правобразам пана Скірмунта — персанажа трылогіі Якуба Коласа «На ростанях». Гэта яму быў адрасаваны ліст пінкавіцкіх сялян, складзены настаўнікам Лабановічам (Канстанцінам Міцкевічам)[1].

Зноскі

  1. а б в г д Пінск — сэрца Палескага краю = Пинск ― сердце Полесского края = Pinsk ― the heart of Polessye : [фотаальбом] / Т. А. Хвагіна; [спецыяльная фотаздымка Я. У. Таламая; мастак У. П. Свентахоўскі].. — Мінск: Вышэйшая школа, 2014. — 175 с. — 1 200 экз. — ISBN 978-985-06-2474-1.
  2. Смалянчук, А. Раман Скірмунт (1868–1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю / Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — С. 141-142. — 700 с. — ISBN 978-985-23-0016-2.

Літаратура правіць