Зыгмунт Фялінскі

Зы́гмунт Шчэ́нсны Фялі́нскі герба «Фарэнсбах» (польск.: Zygmunt Szczęsny Feliński; 1 лістапада 1822, Ваютын — 17 верасня 1895, Кракаў) — польскі рымска-каталіцкі біскуп, прафесар Санкт-Пецярбургскай Імператарскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі, архібіскуп-мітрапаліт варшаўскі (1862—1883), сталы член Дзяржаўнай рады Царства Польскага (ад 1862[4]), каталіцкі святы.

Зыгмунт Шчэнсны Фялінскі
польск.: Zygmunt Szczęsny Feliński
Зыгмунт Шчэнсны Фялінскі
Герб
Архібіскуп Варшаўскі
6 студзеня 1862 — 15 сакавіка 1883
Царква Рымска-каталіцкая
Папярэднік Антоні Мельхіёр Фіялкоўскі
Пераемнік архібіскуп Вінцэнты Тэафіл Попел
Адукацыя
Месца працы
Нараджэнне 1 лістапада 1822(1822-11-01)[1][2][…]
Смерць 17 верасня 1895(1895-09-17)[1][2][…] (72 гады)
Пахаванне
Дынастыя Q63532030?
Бацька Герард Фялінскі
Маці Ева Вендарф
Епіскапская хіратонія 1855
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Быў сёмым з адзінаццаці дзяцей Герарда Фялінскага і Евы з Вендарфаў. Бацька памёр у 1833 годзе, пакінуўшы жонку з шасцёма дзецьмі. Выхоўваўся маці з дапамогай бабулі.

На пяты год па смерці мужа Ева Фялінская за ўдзел у змове Канарскага была выслана ў Бярозаў на рацэ Об. 16-гадовы Зыгмунт застаўся з двума братамі і трыма сёстрамі бяз даху над галавой і якіх-небудзь сродкаў да існавання, паколькі іхняя маёмасць у Крэменцы і маёнткі ў Ваютыне і Збарышаве былі абкладзены секвестрам. Асірацелых дзяцей узялі пад апеку знаёмыя, паколькі жывых сваякоў не засталося.

Дзякуючы фінансавай дапамозе заможнага абываталя з Падолля Зянона Бяліны-Бжазоўскага Зыгмунт Фялінскі здолеў скончыць матэматычныя студыі ў Маскве, а пасля гуманітарныя ў Парыжы — Сарбоне і Калежы дэ Франс. У Парыжы Фялінскі пазнаёміўся з Юльюшам Славацкім, быў адзіным палякам, што прысутнічаў пры яго смерці. Навязаў таксама кантакты з іншымі вядомымі палякамі, сярод якіх Багдан Залескі, палкоўнік Уладзіслаў Замойскі і князь Адам Чартарыйскі.

Атрымаўшы звестку пра пачатак Пазнаньскага паўстання, разам з прыяцелямі выехаў у Познань. Паспеў узяць удзел у бітве пад Мілославам, дзе быў паранены. Па заняпадзе паўстання прыйшоў да высновы, што найлепшай службай народу будзе праца над яго ўнутраным адраджэннем, і найбольш плённа гэта можа зрабіць каплан. Таму вырашыў паступаць у духоўную семінарыю.

У 1851 распачаў навучанне ў духоўнай семінарыі ў Жытоміры. Праз два месяцы быў пераведзены на другі курс, а ў канцы 1852 накіраваны ў Духоўную акадэмію ў Пецярбург. 8 верасня 1855 года рэктар акадэміі Ігнацы Галавінскі высвеціў яго на духоўніка. Працаваў вікарыем парафіі святой Кацярыны і выкладаў у прыкляштарнай школе айцоў-дамініканцаў. Праз два гады атрымаў званне прафесара і духоўнага айца Імператарскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі.

У 1862 годзе атрымаў прызначаны архібіскупам варшаўскім і выехаў з Пецярбургу. У першую чаргу рэканцыляваў і адкрыў зачыненыя касцёлы. Заняўся душпастырскай працай, унутраным адраджэннем духавенства, фарміраваннем навучэнцаў, кансісторскаю рэформай.

Ідэалагічна быў блізкі да «белых», але палітычна не далучаўся ні да воднага з бакоў. Не падтрымліваў імкнення да ўзброенага паўстання. Па выбуху Студзеньскага паўстання тэрор акупантаў пасіліўся, да чаго не застаўся абыякавы Зыгмунт Фялінскі. На знак пратэсту напісаў 15 сакавіка 1863 ліст да цара, у якім заступаўся за людзей і заклікаў: «…учыні з Польшчы незалежную нацыю…» Вялікі князь Канстанцін Мікалаевіч, намеснік Царства Польскага, якому Фялінскі перадаў гэты ліст, адмовіўся перасылаць яго цару. У выніку гэтага архібіскуп выйшаў з Рады дзяржавы.

Неўзабаве ліст быў апублікаваны ў французскім часопісе «Journal», што стала нагодаю для 20-гадовай высылкі Зыгмунта ў Яраслаўль на Волзе. Меў магчымасць вярнуцца ў сталіцу пры ўмове разрыву стасункаў з Апостальскай сталіцай і поўнага падпарадкавання царскаму ўраду, але адмовіўся. У архідыяцэзіі па высылцы архібіскупа была ўведзена касцёльная жалоба: змоўклі арганы, званы і спевы.

У Яраслаўлі, дзе застаў некалькі сотняў каталікоў, праводзіў шырокую апостальскую і дабрачынную дзейнасць сярод польскіх выгнанцаў. Адчыніў капліцу і адпраўляў для вернікаў набажэнствы.

Пасля цяжкіх і працяглых перамоў між Ватыканам і расійскім урадам быў памілаваны і атрымаў дазвол выехаць з Яраслаўлю. Атрымаў прызначэнне на архібіскупа Тарсуса, аднак не меў права вяртацца і нават мінаць варшаўскую архідыяцэзію. Паехаў праз Львоў, Кракаў, Рым, паўсюль сустрэты як народны герой. У Рыме спаткаўся з Папам Лявонам XIII.

Вярнуўшыся на радзіму, замешкаў у Дзвінячцы як капелан капліцы пры дворыку Гелены Казябродскай. Заняўся душпастырствам, казанямі, набажэнствамі. У верасні 1885 года заснаваў тут першую школу, дзе навучалі сёстры Сям’і Марыі. У апошнія гады жыцця распачаў будаўніцтва касцёлу.

Памёр 17 верасня 1895 у палацы біскупа Яна Пузыны ў Кракаве. Пахаваны 20 верасня на Ракавіцкіх могілках. Праз колькі дзён труна перавезеная ў Дзвінячку, дзе перапахаваная ў грабніцы графаў Кемшыцкіх і Казябродскіх. 5 чэрвеня труна перавезеная ў Варшаву і часова захоўвалася ў касцёле Святога Крыжа, а 14 красавіка 1921 урачыста перанесеная ў архікафедру і змешчаная ў падзямеллях.

Беатыфікацыя і кананізацыяПравіць

 
Абраз святога Зыгмунта

Беатыфікацыйны працэс пачаўся 31 мая 1965 і скончыўся 30 студзеня 1984. 18 жніўня 2002 Папа Рымскі Ян Павел II на Кракаўскіх лугах абвясціў яго беатыфікаваным.

6 снежня 2008 года Кангрэгацыя кананізацыйных спраў абнародавала дэкрэт з прызнаннем цуду, дасягнутага дзякуючы заступніцтву бл. Зыгмунта Шчэнснага Фялінскага. Ён датычыў ацалення сястры Бажэны Зэлек з Таварыства сёстраў Сям’і Марыі, заснаванага Фялінскім, якая пакутавала на страту шпіку. Кананізацыйны працэс быў завершаны падчас канстысторыі 21 лютага 2009 года. Рашэнне пра кананізацыю біскупа прыняў Бенедыкт XVI, а святым абвясціў 11 кастрычніка 2009 у Ватыкане[5].

Літургічныя ўспаміны Зыгмунта Шчэнснага Фялінскага адзначаюцца 17 верасня.

Рэліквіі Фялінскага знаходзяцца ў касцёле Святога Язэпа ў Кракаве[6].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118953702 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Zygmunt Szczęsny Feliński // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Bibliothèque nationale de France Zygmunt Szcze̜sny Feliński // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. Zygmunt Szczęsny Feliński, Pamiętniki, Warszawa 1986, s. 526.
  5. Katarzyna Wiśniewska. Papież ogłosił pięciu nowych świętych, w tym Polaka(польск.) . Z życia Kościoła. Gazeta Wyborcza (11 кастрычніка 2009). Праверана 12 сакавіка 2013.
  6. Marzena Gertz. Kanonizacja Błogosławionego Zygmunta Szczęsnego Felińskiego(польск.) . Stowarzyszenie PODGORZE.PL. Праверана 12 сакавіка 2013.

ЛітаратураПравіць

  • Ziejka F. W służbie Ojczyźnie i Pani z Jasnej Góry. O życiu i pracach o. Wacława, kapucyna. — Alma Mater, 2007. — С. 94.

СпасылкіПравіць