Зы́слаў во́страў — цяжкадаступны ўчастак сушы сярод балот у Любанскім раёне Мінскай вобласці БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў перыяд з 1941 па 1944 гады — адна з галоўных баз партызанскага руху ў Мінскай вобласці.

Партызанскі рух

правіць

Першапачаткова на востраве грунтаваўся партызанскі атрад А. І. Далідовіча. Затым на востраве размяшчаліся:

У ліпені 1944 года партызаны, якія дзейнічалі ў гэтым раёне, злучыліся з часткамі Савецкай Арміі.

Партызанскі аэрадром

правіць

Улетку 1942 года на востраве Зыслаў з дапамогай мясцовых жыхароў збудаваны партызанскі аэрадром, які 22 верасня прыняў першы самалёт з Вялікай зямлі. Праз аэрадром на востраве Зыслаў ажыццяўлялася забеспячэнне партызан боепрыпасамі, узбраеннем і эвакуацыя параненых.

Памяць

правіць

У 1969 годзе на востраве Зыслаў адкрыты мемарыяльны комплекс (арх. Г. У. Заборскі):

  • 14-метровы абеліск на месцы базіравання Мінскага абкама партыі
  • мемарыяльная зона на полі былога аэрадрома
  • скульптура «Партызан, які смуткуе» на брацкіх могілках
  • рэстаўраваны партызанскія зямлянкі

Комплекс «Востраў Зыслаў» — філіял Любанскага музея партызанскай славы.

Літаратура

правіць