Зэльвенска-Іўеўскі вал
Зэ́львенска-Іўеўскі вал — тэктанічная структура ў Зэльвенскім Дзятлаўскім і Іўеўскім раёнах Беларусі, у межах Цэнтральнабеларускага масіву Беларускай антэклізы.

У межах Зэльвенска-Іўеўскага вала па паверхні крышталічнага фундамента выдзяляюцца Зэльвенская, Дзятлаўская і Іўеўская брахіантыкліналі, якія абмежаваны ізагіпсай паверхні фундамента 0. Выяўлены свідраваннем пры геолага-здымачных работах.
Зэльвенская брахіантыкліналь залягае ў Зэльвенскім раёне і мае субшыротнае распасціранне. Памеры 21x9 км.
Дзятлаўская брахіантыкліналь знахлдзіцца ў Дзятлаўскім раёне, мае субмерыдыянальнае распасціранне. Памеры 33x9 км.
Іўеўская брахіантыкліналь знахлдзіцца ў Іўеўскім раёне, мае субмерыдыянальнае распасціранне. Памеры 32x18 км. Паблізу г. Іўе, крышталічны фундамент знаходзіцца на глыбіні 20–30 м.
Літаратура
правіць- Дзятлаўская брахіантыкліналь // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Зэльвенская брахіантыкліналь // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Іўеўская брахіантыкліналь // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.