Зялёна Гура
Зялёна Гура[2] (польск.: Zielona Góra, нямецкая назва Grunberg in Schlesien) — горад на правах павета ў Польшчы, адзін з двух адміністрацыйных цэнтраў Любушскага ваяводства. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Зялёна Гура — Мінск 819 км, да Варшавы — 376 км[3].
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва — 118 533 жыхароў (2014 год)[4].
Гісторыя Правіць
У XIII стагоддзі ўмацаванае паселішча на скрыжаванні гандлёвых шляхоў. Гарадскія правы з 1323 года (нямецкая назва Грунберг). З 1331 васал Чэхіі. З 1490 належала польскім каралям. З 1506 года ў складзе Чэхіі. У XV—XVI стагоддзях хутка развівалася эканоміка горада (сукнаробства, вінаградарства, вінаробства), існавалі манетны двор і вадаправод. З 1742 года ў складзе Прускай дзяржавы, вялася планамерная германізацыя. З 1945 года ў складзе Польшчы пад сучаснай назвай, у 1950—1998 гадах цэнтр ваяводства.
Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2014, stan na 01.01.2014
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Адлегласці паміж гарадамі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1] Архівавана 26 снежня 2018.
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2