Зялёны тэатр (Растоў-на-Доне)

(Пасля перасылкі з Зялёны тэатр, Растоў-на-Доне)

Зялёны тэатр — славутасць і частка аб'екта культурнай спадчыны федэральнага значэння — Растоўскага дзяржаўнага драматычнага тэатра ім. М. Горкага ў Растове-на-Доне на плошчы Тэатральнай, 1. Мясцуецца з тыльнага боку будынка[1].

Славутасць
Зялёны тэатр
руск.: Зелёный театр
47°13′45″ пн. ш. 39°44′40″ у. д.HGЯO
Краіна Расія
Горад Растоў-на-Доне
Аўтар праекта У. Н. Разумоўскі
Дата заснавання канец 1950-х
Статус Герб Расіі Аб'ект культурнай спадчыны РФ № 6110017000№ 6110017000
Стан паўразбураны

ГісторыяПравіць

У 1957 годзе адбылася рэканструкцыя тэатра ім. М. Горкага, у выніку якой былі зменшаны глядацкія залы. Але ў 1960 годзе была павялічана канцэртная пляцоўка па праекце архітэктара У. Н. Разумоўскага, якая атрымала назву Зялёнага тэатра. Пакоўнасць дадатковай сцэны складала 3000 чалавек, а сам плошчу быў роўны 300 квадратным метрам. Для стварэння афармлення Зялёнага тэатра былі задзейнічаны скульптары з Масквы, Санкт-Пецярбурга і Растова-на-Доне. Сваю назву атрымала ў сувязі з блізкім размяшчэннем вялікай колькасці дрэў. Па стане на 2000 год аб'ект знаходзіўся ў аварыйным стане, яго ахоўны статус да канца не вызначаны: у абласным рэестры аб'ектаў культурнай спадчыны ён лічыўся часткай помніка федэральнага значэння — тэатра ім. М Горкага, а паводле дадзеных міністэрства культуры РФ гэта інфармацыя не адпавядала рэчаіснасці[1].

У 2003 годзе рэканструкцыя будынка не магла быць праведзена менавіта з-за нявызначанасці яго статусу[1]. Потым працы павінны былі быць праведзены ў 2012 і ў 2013 годзе[2], але і іх давялося адкласці. Па стане на пачатак 2016 года ў планах арганізатараў прац быў рамонт пляцоўкі і ўсталёўка кола агляду ў парку вышынёй 60 метраў[3]. Мяркуецца, што пляцоўка будзе ўведзена ў эксплуатацыю ў 2017 годзе і зможа змясціць больш 1000 чалавек. Сцэнічная плошча будзе складаць звыш 300 квадратных метраў. Для правядзення прац трэба будзе выдаткаваць каля 110 мільёнаў рублёў. Пакуль што будынак знаходзіцца напалову ў разбураным стане, яго знос роўны 45 %[4].

Зноскі

СпасылкіПравіць