Зямля Саннікава
Зямля Саннікава — востраў-прывід у Паўночным Ледавітым акіяне, які нібыта бачылі некаторыя даследчыкі на поўнач ад Новасібірскіх астравоў.
Сведчанні і пошукі
правіцьУпершыню пра яго паведаміў у 1811 годзе здабываючы пясца на паўночных берагах Новасібірскіх астравоў прамысловец Якаў Саннікаў, дасведчаны палярны вандроўца, раней які адкрыў астравы Стаўбавы і Фадзееўскі. Ён выказаў меркаванне аб існаванні «шырокай зямлі» на поўнач ад вострава Кацельны. Па словах паляўнічага, над морам падымаліся «высокія каменныя горы».
У 1937 годзе савецкі ледакол «Садко» падчас свайго дрэйфу прайшоў каля мяркуемага вострава і з поўдня, і з усходу, і з поўначы, — але нічога, акрамя акіянскіх ільдоў, не знайшоў. Па просьбе акадэміка В. А. Обручава, у той жа раён былі пасланыя самалёты арктычнай авіяцыі. Аднак, нягледзячы на ўсе намаганні, і гэтыя пошукі далі адмоўны вынік: было ўстаноўлена, што Зямлі Саннікава не існуе.
Літаратура
правіць- Саннікава зямля // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 157. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).