Гарадскі цэнтр культуры (Светлагорск)

Светлагорск
(Пасля перасылкі з Зямля Светлагорская)

Гарадскі цэнтр культуры — будынак у Светлагорску Гомельскай вобласці, размешчаны ў Першамайскім мікрараёне, па вуліцы імя 50-годдзя Кастрычніка. Пабудаваны ў 1972 годзе як Палац культуры хімікаў па праекце архітэктары Л. Анікінай[2] або Э. Дзямідаў, В. Маслоў, І. Раткоў[3]. Адна з найбольш значных пабудоў горада. Яго архітэктура грунтуецца на выкарыстанні сучасных канструкцый, шкла, бетону, дэкаратыўных насценных размалёвак[2].

Славутасць
Гарадскі цэнтр культуры
52°37′54″ пн. ш. 29°44′40″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль савецкі мадэрнізм[d]
Архітэктар Лідзія Іосіфаўна Анікіна[1], Эдуард Міхайлавіч Дзямідаў, В. Маслоў[d] і Іван Пятровіч Раткоў
Дата пабудовы 1972 год
Map

Архітэктура правіць

Трохпавярховы будынак сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Першы паверх у плане мае П-падобную форму. На ім узвышаецца цэласны кубічны аб’ём 2-га і 3-га паверхаў. Фасады пабудовы вырашаны строга і лаканічна. Шырокая парадная лесвіца вядзе з фае 1-га паверха да глядзельнай залы па 2-м паверсе. 2 службовыя лесвіцы размешчаны ў тарцах[2].

 
Роспіс «Зямля Светлагорская»

На тарцы, што выходзіць у фае, размалёўка ў тэхніцы энкаустыкі «Зямля Светлагорская» (мастак Г. Вашчанка; 10x15 м;   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Ж000742шыфр 312Ж000742). Кампазіцыя пано прысвечана памяці загінуўшых абаронцаў Радзімы, прыгажосці прыроды Палесся, сучаснаму навукова-тэхнічнаму прагрэсу. Складаныя ракурсы, разлічаныя на ўспрыняцце размалёўкі з розных пунктаў ніжняга паверха і балкона фае, узбагачаюць кампазіцыю, арганічна ўключаюць яе ў прастору інтэр’ера[2].

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі
  2. а б в г Л. Г. Лапцэвіч, А. Ю. Пятросава. 1816. Палац культуры хімікаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.
  3. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць