Паўвостраў Эдуарда VII

(Пасля перасылкі з Зямля Эдуарда VII)

Паўво́страў Эдуа́рда VII, або Зямля́ Эдуа́рда VII, або Зямля́ Караля́ Эдуа́рда VII, — буйны, пакрыты льдамі паўвостраў у Антарктыдзе, адкрыты ў 1902 годзе.

Карта Антарктыкі (павялічыць клікам). Паўвостраў Эдуарда VII вызначаны левым краем шэльфавага ледніка Роса

Геаграфічнае становішча правіць

Месцазнаходжанне паўвострава Эдуарда VII: 77°40′ пд. ш. 155°00′ з. д.HGЯO

Уяўляе сабою крайні паўночна-заходні ўскраек Зямлі Мэры Бэрд і выдаецца ў мора Роса паміж залівам Зульцбергера і паўночна-ўсходнім вуглом шэльфавага ледніка Роса. Паўвостраў Эдуарда VII вызначаны шэльфавым ледніком Роса на паўднёвым захадзе, залівам Окума на захадзе, і на ўсходзе — залівам Зульцбергера і берагам Саўндэрса; усе з іх галоўным чынам знаходзяцца ў моры Роса і Паўднёвым акіяне ў Антарктыцы.

Заходні бераг паўвострава — гэта бераг Шыразэ (англ.: Shirase Coast). На поўначы і ўсходзе паўвострава знаходзіцца шэльфавы ляднік Суінберна.

Гісторыя адкрыцця правіць

Паўвостраў Эдуарда VII быў адкрыты 30 студзеня 1902 года Брытанскай нацыянальнай антарктычнай экспедыцыяй (BrNAE, 19011904), узначаленай Робертам Фалканам Скотам, які назваў яго Зямлёй Караля Эдуарда VII (King Edward VII Land) у гонар англійскага караля Эдуарда VII. Паўастраўны характар Землі Эдуарда VII быў устаноўлены падчас пошукавых прац, праведзеных антарктычнай экспедыцыяй Рычарда Бэрда (Byrd Antarctic Expedition) (19331935) і экспедыцыяй Антарктычнай службы ЗША (USAS, 19391941).

Спасылкі правіць

  • Antarctica (англ.). Stamp Atlas. Sandafayre Stamp Auctions. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2012. Праверана 13 красавіка 2009.