Зігфрыд Шведскі — каталіцкі святы, ушанаваны ў Швецыі (дзень памяці 15 лютага).

Зігфрыд Шведскі
шведск.: Sigfridaer
стар.-англ.: Sigefrið
Дата нараджэння X стагоддзе ці каля 995
Месца нараджэння
Дата смерці 1045
Месца смерці
У ліку святы і каталіцкі святы
Дзень памяці 15 лютага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Паводле некаторых звестак, у 995 годзе Зігфрыд быў манахам у Заходняй Англіі. Прыбыў у Нарвегію разам з правадыром вікінгаў Олафам I, пасля чаго місіянернічаў у Швецыі. У 1008 годзе каля Упсалы хрысціў караля Олафа. Калі Зігфрыд вярнуўся ў роднай Varend, ён убачыў драўлянае вядро, якое плавала па возеры і ў якім знаходзіліся адсечаныя галовы яго сваякоў. Іх рэліквіі захоўваюцца ў саборы Векшо. Пазней, ратуючыся ад супраціўлення сялян, ён бег на Готланд. На Готландзе Зігфрыд заснаваў першае шведскае біскупства ў Сакара. У 1030 годзе наведаў Брэмен.

Шанаванне

правіць
 
Помнік Святога Зігфрыда перад кафедральным саборам Векшо

Святы Зігфрыд памёр 15 лютага (год невядомы) і быў пахаваны ў паўднёвай Швецыі. Мошчы Святога Зігфрыда былі знішчаны ў XVI стагоддзі падчас шведскай Рэфармацыі. Зігфрыд Шведскі быў адным з самых ушанаваных заступнікаў Швецыі, яго таксама шанавалі ў Даніі і Нарвегіі.

Іканаграфія

правіць

Часцей за ўсё мастакі-іканапісцы малявалі яго ў адзенні біскупа, які багаслаўляе мора з палубы карабля (побач з д'ябламі, якія пагражаюць).

Этымалогія імя

правіць

На старажытнанямецкай мове імя святога азначае sigu (перамога) і fridu (абарона ад узброенай сілы, мір): «пераможны абаронца».

Спасылкі

правіць