Артур Антуньеш Каімбры[3] (парт.: Arthur Antunes Coimbra; нар. 3 сакавіка 1953, Рыа-дэ-Жанэйра), больш вядомы як Зіку[4] або Зіка (парт.: Zico) — былы бразільскі футбаліст, былы чыноўнік, цяпер трэнер. Зіка лічыцца адным з найвялікшых футбалістаў у гісторыі, вядомы сваім дрыблінгам і выкананнем стандартных становішчаў. Выступаў за «Фламенгу», «Удзінезэ» і японскі клуб «Касіма Антлерс». З сакавіка 1990 года па красавік 1991 займаў пасаду міністра спорту Бразіліі. Гуляў у пляжны футбол. Быў трэнерам зборнай Японіі, «Фенербахчэ» і маскоўскага ЦСКА.

Футбол
Зіка
Zico6.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Артур Антуньеш Каімбра
Мянушкі Галінью, Белы Пеле, Кароль Артур
Нарадзіўся 3 сакавіка 1953(1953-03-03)[1][2] (68 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 172 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1967—1971 Сцяг Бразіліі Фламенгу
Клубная кар’ера[* 1]
1971—1983 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Фламенгу 217 (124)
1983—1985 Сцяг Італіі Удзінезэ 39 (22)
1985—1989 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Фламенгу 37 (12)
1991—1992 Сцяг Японіі Сумітома Металс 30 (25)
1992—1994 Сцяг Японіі Касіма Антлерс 24 (15)
1971 — 1994 Усяго 347 (198)
Нацыянальная зборная[* 2]
1976—1989 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Бразілія 72 (52)
1995—1996 Сцяг Бразіліі Бразілія (пляж.) ? (-)
Трэнерская кар’ера
1995 Сцяг Японіі Касіма Антлерс тэх. дырэктар
1998 Сцяг Бразіліі Бразілія памочнік
1999 Сцяг Японіі Касіма Антлерс тэх. дырэктар
2002—2006 Сцяг Японіі Японія
2006—2008 Сцяг Турцыі Фенербахчэ
2008 Сцяг Узбекістана Бунёдкар
2009 Сцяг Расіі ЦСКА (Масква)
2009—2010 Сцяг Грэцыі Алімпіякос (Пірэй)
2010 Сцяг Бразіліі Фламенгу вык. дырэктар
2011—2012 Сцяг Ірака Ірак
2013—2014 Сцяг Катара Аль-Гарафа
2014—2016 Сцяг Індыі Гоа
Узнагароды і медалі
Футбол
Чэмпіянаты свету
Бронза Аргенціна 1978
Пляжны футбол
Чэмпіянаты свету
Золата Рыа-дэ-Жанэйра 1995
Золата Рыа-дэ-Жанэйра 1996
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Commons-logo.svg Зіку на Вікісховішчы

27 снежня 2009 на стадыёне «Маракай» у Рыа-дэ-Жанэйра адкрыты помнік Зіку, які стаў легендай мясцовага футбольнага клуба «Фламенгу», а таксама найлепшым бамбардзірам з 333 галамі.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Zico // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй

СпасылкіПравіць