Зінаіда Аляксандраўна Бандарэнка

Народная артыстка Беларусі

Зінаі́да Алякса́ндраўна Бандарэ́нка (нар. 25 красавіка 1939, Мінск) — дыктарка беларускага тэлебачання. Народная артыстка Беларусі (1985).

Зінаіда Аляксандраўна Бандарэнка
Род дзейнасці палітык, дыктарка
Дата нараджэння 25 красавіка 1939(1939-04-25) (84 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны артыст Беларускай ССР
Медаль да стагоддзя БНР

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Мінску ў сям’і хірурга. Жылі ў інтэрнаце медыцынскага інстытута, што месціўся на вуліцы Ленінградскай. Калі ў Мінск прыйшлі фашысты і пачалі бамбіць горад, бацька Зінаіды быў на дзяжурстве ў вайсковым шпіталі, а маці разам з ёй і старэйшым братам спяшалася схавацца ў бамбасховішчы на вуліцы Карла Маркса. Усё ў цэнтры было разбуранае, галава сям’і вырашыў, што згубіў жонку і дзяцей. Маці з маленькімі сынам і дачкой пайшла пешшу на Гомельшчыну да сваякоў. Большую частку вайны пражылі ў вёсцы Уборак (Лоеўскі раён). Пасля вайны пераехалі ў Гомель. Бацька апынуўся ў Германіі, займеў іншую сям'ю; маці працавала дэзынфектаркай у Гомелі[1].

У школе Зінаіда Бандарэнка захапілася тэатрам, займалася ў драматычным гуртку, затым у тэатральнай студыі ў Палацы чыгуначнікаў. Пасля 10 класа паступіла ў медвучылішча. На Гомельскай тэлестудыі паспяхова прайшла конкурс на дыктараў.

З 1959 дыктар Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1962 працуе на Беларускай рэспубліканскай студыі тэлебачання (з 1976 кіраўнік групы дыктараў). Скончыла БДУ (1968).

Яе творчую дзейнасць вызначаюць артыстызм, абаяльнасць, нацыянальны характар. Прадстаўляла Беларусь на фестывалях СССР і за мяжой.

У 1996 годзе рэзка выказалася на адрас Аляксандра Лукашэнкі, які вырашыў сустрэцца з журналістамі, каб аддзячыць ім за падтрымку на рэферэндуме па пашырэнню ягоных паўнамоцтваў. Хутка пасля гэтага была вымушана звольніцца з тэлебачання.

Была вядучай урачыстай часткі «Свята незалежнасці» ў Мінску, якое адбылося 25 сакавіка 2018 года ў гонар 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Узнагароды правіць

Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[2]

Зноскі

Спасылкі правіць