Зінаіда Анатолеўна Васільева

балерына і педагог

Зінаіда Анатолеўна Васільева (руск.: Зинаида Анатольевна Васильева; 29 снежня 1913, Пецярбург — 1999) — беларуская балерына і педагог. Народная артыстка БССР (1940)[2].

Зінаіда Анатолеўна Васільева
руск.: Зинаида Анатольевна Васильева
Іван Ахрэмчык. Народная артыстка БССР З. А. Васільева. 1943.jpg
Іван Ахрэмчык. «Народная артыстка БССР З. А. Васільева». 1943
Дата нараджэння 29 снежня 1913(1913-12-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1999(1999-08-01)[1] (85 гадоў)
Адукацыя
Прафесія балерына, педагог
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

БіяграфіяПравіць

Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча ў 1933 годзе. У 1933—1937 гадах салістка тэатраў імя Кірава і Малога опернага ў Ленінградзе, Вялікага тэатра СССР, пасля 1950 года — балетмайстар-рэпетытар у тэатрах оперы і балета Адэсы, Новасібірска(руск.) бел.. У 1937—1949 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[2]. Адначасова педагог і першы мастацкі кіраўнік харэаграфічнага аддзялення Мінскага тэатральнага вучылішча (з 1937 года) і Беларускага харэаграфічнага вучылішча (1945—1949)[2]. У 1950—1961 гадах працавала балетмайстрам у Новасібірскім тэатры оперы і балета, Адэскім тэатры оперы і балета[3]. У 1962—1965 гадах выкладала класічны танец у балетнай школе ў Каіры[3].

ТворчасцьПравіць

З аднолькавай мастацкай пераканаўчасцю выконвала лірыка-драматычныя і камедыйныя ролі, аказала вялікі ўплыў на развіццё класічнага танца ў беларускім балеце. Стварыла на беларускай сцэне вобразы Ванды («Салавей» М. Крошнера), Адэты—Адыліі («Лебядзінае возера(руск.) бел.» П. Чайкоўскага), Марыі («Бахчысарайскі фантан(руск.) бел.» Б. Асафьева), Каламбіны («Арлекінада» Р. Дрыга), Лізы («Марная засцярога(руск.) бел.» П. Л. Гертэля; у 1944 годзе паставіла гэты балет)[2].

Зноскі

  1. https://bis.nlb.by/by/documents/128555 Праверана 24 верасня 1922.
  2. а б в г Васильева Зинаида Анатольевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 104. — 737 с.
  3. а б Зинаида Васильева // Кино-Театр. РУ (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Васі́льева Зінаіда Анатолеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 152. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Балет. Энциклопедия / Главный редактор Ю. Н. Григорович. — М.: Большая Советская энциклопедия, 1981. (руск.) 

СпасылкіПравіць