Зінаіда Вісарыёнаўна Ярмольева

Зінаіда Вісарыёнаўна Ярмольева (15 (27) кастрычніка 1898 або 12 (24) кастрычніка 1898 — 2 кастрычніка 1974) — савецкі вучоны-мікрабіёлаг і эпідэміёлаг, сапраўдны член Акадэміі медыцынскіх навук СССР, стваральнік антыбіётыкаў у СССР. Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені.

Зінаіда Вісарыёнаўна Ярмольева
Дата нараджэння 15 (27) кастрычніка 1898 ці 1899[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 1974(1974-12-02)[2]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Леў Аляксандравіч Зільбер[d]
Род дзейнасці урач, вірусолаг, мікрабіёлаг, эпідэміёлаг, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера мікрабіялогія і эпідэміялогія[3]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
заслужаны дзеяч навукі РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 15 (27) кастрычніка (па іншых звестках 12 (24) кастрычніка) 1898 года на хутары Фролаў (цяпер горад Фролава, Валгаградскай вобласці) у сям’і заможнага вайсковага казацкага старшыны, пад'есаула  (руск.) Вісарыёна Васілевіча Ярмольева і яго жонкі Аляксандры Гаўрылаўны, якая пасля жыла з дачкой да сваёй смерці ва ўзросце 92 гадоў[4]. Маці прывезла іх з сястрой Аленай (старэйшай за Зінаіду на тры гады) у Новачаркаск вучыцца ў гімназіі. У 1915 годзе Зінаіда скончыла з залатым медалём Марыінскую жаночую гімназію ў Новачаркаску і паступіла на медыцынскі факультэт Данскога універсітэта. З другога курса займалася мікрабіялогіяй, слухала лекцыі прафесараў У. А. Барыкіна  (руск.) і П. Ф. Здрадоўскага  (руск.). Пад кіраўніцтвам Барыкіна, які шмат займаўся вывучэннем халерных і халерападобных вібрыёнаў, пачала даследаванні біяхіміі мікробаў, ён жа ў больш познія гады настаяў на яе пераездзе ў Маскву. Скончыла ўніверсітэт у 1921 годзе.

Займалася вывучэннем халеры. Адкрыла халерападобны вібрыён, які свеціцца, што цяпер носіць яе імя.

З 1925 года ўзначальвала аддзел біяхіміі мікробаў у Біяхімічным інстытуце Народнага камісарыята аховы здароўя РСФСР у Маскве. У 1934 годзе аддзел увайшоў у склад УІЭМ  (руск.).

У 1942 годзе ўпершыню ў СССР атрымала пеніцылін[5] (крустазін УІЭМ), пасля актыўна ўдзельнічала ў арганізацыі яго прамысловай вытворчасці ў СССР. Вынаходства выратавала тысячы жыццяў савецкіх салдат падчас Вялікай Айчыннай вайны.

У 1942 годзе, калі Сталінград стаў прыфрантавым пунктам для эвакуяваных, была накіравана ў горад для прадухілення захворвання насельніцтва халерай, дзе была наладжана вытворчасць халернага бактэрыяфага, які штодня атрымлівалі 50 000 чалавек. Паўгода правяла З. В. Ярмольева ў абложаным Сталінградзе[6].

У 1945—1947 гадах — дырэктар Інстытута біялагічнай прафілактыкі інфекцый. У 1947 годзе на базе гэтага інстытута быў створаны Усесаюзны навукова-даследчы інстытут пеніцыліну (пазней — Усезаюзны навукова-даследчы інстытут антыбіётыкаў  (руск.)), у якім яна загадвала аддзелам эксперыментальнай тэрапіі. Адначасова з 1952 года і да канца жыцця ўзначальвала кафедру мікрабіялогіі і лабараторыю новых антыбіётыкаў ЦІУУ  (руск.) (цяпер Расійская медыцынская акадэмія бесперапыннай прафесійнай адукацыі).

Аўтар больш за 500 навуковых работ і 6 манаграфій. Пад яе кіраўніцтвам падрыхтавана і абаронена каля 180 дысертацый, у тым ліку 34 доктарскія[7].

Памерла 2 снежня 1974 года. Пахаваная ў Маскве на Кузьмінскіх могілках  (руск.) (участак № 29).

Сям’я правіць

 
Мемарыяльная дошка на вуліцы імя Ярмольевай у Фролаве
  • Першы муж — вядомы вірусолаг Леў Зільбер  (руск.). Рэпрэсаваны ў 1937 годзе. Хоць у гэты час яны былі разведзеныя, Зінаіда Ярмольева прыклала шмат намаганняў да яго вызвалення.
  • Другі муж — мікрабіёлаг Аляксей Аляксандравіч Захараў. Арыштаваны 20 лютага 1938 года, расстраляны і пахаваны на «Камунарцы» (Маскоўская вобласць) 3 кастрычніка 1938 года[8]. Блізкім паведамілі, што ён памёр у турэмнай бальніцы ў 1940 годзе.

Узнагароды і прэміі правіць

Памяць правіць

  Вонкавыя выявы
  Надгробный памятник на Кузьминском кладбище.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. Zinaida Vissarionovna Ermoleva // TracesOfWar
  3. Czech National Authority Database Праверана 19 верасня 2023.
  4. Наталья Смирнова Свет и обаяние личности (Зинаида Ермольева) — Ростовский еженедельник Академия. (в статье цитируются материалы из Государственного архива Ростовской области).(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  5. Кветной И.  (руск.). 30 величайших открытий в истории медицины, которые навсегда изменили нашу жизнь. Жизни ради жизни. Рассказы ученого клоунеля (руск.). — АСТ, 2015. — С. 135. — ISBN 9785457492899.
  6. Зинаида Виссарионовна Ермольева Архівавана 13 верасня 2019.
  7. Медицинская газета Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  8. МЕМОРИАЛ: растрельные списки Коммунарки. 1938. Октябрь Архівавана 4 сакавіка 2016.
  9. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)