Зінедзін Зідан

французскі футбаліст і трэнер

Зінедзін Зідан (фр.: Zinedine Zidane; нар. 23 чэрвеня 1972, Марсель, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца. Чэмпіён свету 1998 у складзе нацыянальнай зборнай Францыі, таксама чэмпіён Еўропы 2000, віцэ-чэмпіён свету 2006. Пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам, у цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам іспанскага клуба «Рэал Мадрыд», разам з якім тройчы выйграў Лігу чэмпіёнаў.

Футбол
Зінедзін Зідан
Zinedine Zidane by Tasnim 03.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Зінедзін Язід Зідан
Мянушка Zizou[5]
Нарадзіўся 23 чэрвеня 1972(1972-06-23)[1][2][…] (48 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Рост 185 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
1981—1982 Сцяг Францыі Фарэста
1982—1983 Сцяг Францыі Сен-Анры
1983—1987 Сцяг Францыі Сетэм-ле-Валон
1987—1989 Сцяг Францыі Каны
Клубная кар’ера[* 1]
1989—1992 Flag of France.svg Каны[d] 61 (6)
1992—1996 Flag of France.svg Бардо 139 (28)
1996—2001 Flag of Italy (1946–2003).svg Ювентус 151 (24)
2001—2006 Flag of Spain.svg Рэал Мадрыд 155 (37)
Нацыянальная зборная[* 2]
1988—1989 Сцяг Францыі Францыя (да 17) 4 (1)
1989—1990 Сцяг Францыі Францыя (да 18) 6 (0)
1990—1994 Сцяг Францыі Францыя (да 21) 20 (3)
1995 Сцяг Францыі Францыя B 1 (0)
1994—2006 Сцяг Францыі Францыя 108 (31)
Трэнерская кар’ера
2014—2016 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд Кастылья
2016—2018 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
2019— Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Францыя 1998
Срэбра Германія 2006
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Англія 1996
Золата Бельгія/Нідэрланды 2000
Дзяржаўныя ўзнагароды
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Commons-logo.svg Зінедзін Зідан на Вікісховішчы

З 1994 па 2006 год выступаў за зборную Францыі, тройчы прызнаваўся лепшым іграком свету (у 1998, 2000 і 2003 гадах). Зідан завяршыў кар’еру футбаліста пасля чэмпіянату свету 2006 года, а ў 2009 годзе стаў памочнікам прэзідэнта «Рэала» Фларэнціна Перэса. Праз тры гады ён вырашыў поўнасцю прысвяціць сябе трэнерскай рабоце. У 2014 годзе Зідан узначаліў маладзёжную каманду «Рэала», а ў 2016 годзе стаў галоўным трэнерам асноўнага клуба. Пад кіраўніцтвам Зідана «Рэал» тры разы запар выйграў Лігу чэмпіёнаў, у выніку чаго француз стаў адным з самых тытулаваных трэнераў у гісторыі турніру. 31 мая 2018 года Зінедзін Зідан пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Рэала»[6].

11 сакавіка 2019 года Зідан зноў узначаліў «Рэал»[7].

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Zinédine Zidane // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Zinedine Zidane // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Philippe J., Fort P. Zidane: The BiographyЛондан: Ebury Press, 2018. — С. 3. — ISBN 978-1-78503-848-8
  5. Philippe J., Fort P. Zidane: The BiographyЛондан: Ebury Press, 2018. — С. 42. — ISBN 978-1-78503-848-8
  6. blr.belta.by
  7. Зидан возглавил «Реал». by.tribuna.com

ЛітаратураПравіць

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.

СпасылкіПравіць