Зіновій Іосіфавіч Бабій
Зіновій Іосіфавіч Бабій (27 студзеня 1935, Падсадкі, Львоўскі павет, Львоўскае ваяводства, Польшча — 27 ліпеня 1984, г. Мінск) — оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар). Народны артыст БССР (1964)[1], акцёр.
Зіновій Іосіфавіч Бабій Зено́вій Бабі́й | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 студзеня 1935 |
Месца нараджэння | Падсадкі, Львоўскі павет, Львоўскае ваяводства, Польская Рэспубліка |
Дата смерці | 28 ліпеня 1984 (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперны спявак |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | голас[d] |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў Кіеўскай(1957-59) [1] і Беларускай кансерваторыях, працаваў у ансамбе песні і танца Прыкарпацкай ваеннай акругі, оперных тэатрах Кіева(руск.) бел. і Львова[1]. У 1963—1977 гадах — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі[1].
ТворчасцьПравіць
Характару голасу і артыстычнай індывідуальнасці спевака ў найбольшай ступені адпавядалі партыі драматычнага плана[1].
Талент і майстэрскае валоданне голасам дазволілі артысту ствараць непаўторныя вобразы на сцэне. У класічных операх гэта — Фауст («Фауст(руск.) бел.» Ш. Гуно), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ), Каварадосі і Рудольф («Тоска(руск.) бел.» і «Багема(руск.) бел.» Д. Пучыні), Каніо («Паяцы(руск.) бел.» Р. Леанкавала), Турыду («Сельскі гонар(руск.) бел.» П. Масканьі); у творах рускіх кампазітараў — Герман («Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Арэст («Арэстэя(руск.) бел.» С. Танеева(руск.) бел.); у операх нацыянальнага рэпертуару — Сяргей («Алеся» Я. Цікоцкага)[1].
У операх Д. Вердзі шэдэўрамі вакальнага мастацтва ў выкананні З. Бабія сталі партыі Манрыка («Трубадур»), Радамеса («Аіда»), Герцага («Рыгалета») і, адна з лепшых, партыя Атэла («Атэла(руск.) бел.»)[1].
Апроч гэтага, артыст меў вялікі канцэртны рэпертуар[1], які ўключаў 18 сольных праграм з твораў розных эпох і стыляў.
Гастраляваў у НРБ, ВНР(руск.) бел., ГДР, ПНР, Францыі, Канадзе[1].
ПамяцьПравіць
23 студзеня 2010 г. на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбыўся спектакль «Трубадур» Дж. Вердзі, прысвечаны 75-годдзю З. Бабія.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Масляк Н. М. Бабій Зиновій Йосипович // Енциклопедія сучасної України. — Т. 2. — К., 2003. — С. 29.
- Мистецтво України: Біографічний довідник / За редакцією А. В. Кудрицького. — К., 1997. — С. 32.