Зіновія Мікалаеўна Жукава

Зіновія Мікалаеўна Жукава (06.07.1917, д. Гары, Валагодская вобласць — ?) — беларуская ўрач-эпідэміёлаг і арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1972)[1].

Зіновія Мікалаеўна Жукава
Дата нараджэння 6 ліпеня 1917(1917-07-06) (106 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, эпідэміёлаг, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыла 2-гі Ленінградскі медыцынскі інстытут (1940). Эпідэміёлаг Валагодскага гарадскога аддзела аховы здароўя і абласнога аддзела аховы здароўя (1940—1944). Эпідэміёлаг Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя, Мінскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі (1944—1945), начальнік эпідэмічнага сектара аддзела аховы здароўя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (1945—1952)[1].

Загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі (1952—1953). Галоўны ўрач Мінскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі (1953—1955), галоўны эпідэміёлаг аддзела аховы здароўя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (1954—1977). Эпідэміёлаг, загадчыца аддзела асабліва небяспечных інфекцый Мінскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі (1977—1986). Эпідэміёлаг аддзялення эпіданалізу і прагназавання Мінскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі (з 1986)[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Организаторы здравоохранения Республики Беларусь / Белорус. ассоц. социал-гигиенистов и организаторов здравоохранения; ред.-сост.: М. З. Ивашкевич, А. В. Манулик. — Минск, 2002. — С. 381.