Зігфрыд Рамуальдавіч Цвірко

(Пасля перасылкі з З. Р. Цвірко)

Зігфрыд Рамуальдавіч Цвірко (нар. 9 сакавіка 1953; в. Цвіркі, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Зігфрыд Рамуальдавіч Цвірко
Дата нараджэння 9 сакавіка 1953(1953-03-09) (71 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

Скончыў у 1974 годзе БПІ. У 19741980 гадах архітэктар, вядучы архітэктар інстытута «Белпрампраект»; у 19601992 гадах кіраўнік групы, галоўны архітэктар праекта, галоўны архітэктар інстытута «Белсельбудпраект»; у 19921995 гадах кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў БССР; у 19951996 гадах начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Маладзечанскага гарвыканкама; у 19961997 гадах намеснік дырэктара па архітэктуры НВП «АРК»; у 1997 годзе начальнік ПКА ААТ «Забудова», у 19972004 гадах галоўны архітэктар праекта ПВДП «Белжылпраект», у 20042006 гадах галоўны архітэктар праекта ЗАТ «БудаФТ»; у 20062007 гадах намеснік дырэктара па архітэктуры ТАА «Белграндпраект»; у 20072009 гадах намеснік дырэктара па архітэктуры «Творчай майстэрні Корбута А І.»; у 20102011 гадах галоўны архітэктар праектаў ППУП «Сапоюр»; з 2012 года намеснік дырэктара па праектаванні ТАА «Берліс».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1978 года.

Пражывае ў Мінску па вуліцы Кахоўскай, 23.

Творчасць правіць

Асноўныя працы (у аўтарскіх калектывах): праект прамысловага вузла ў г. Стоўбцы; схемы ўпарадкавання забудовы прамраёнаў «Чэпіна» і «Лучоса» ў г. Віцебску, прамраёна «Ласосна» ў г. Гродна (1974-1980); праект завода ЖБВ і ККД у п. Краснае Мінскай вобласці, праекты жылых сядзібных дамоў з маналітнага бетону для будаўніцтва ў сельскай мясцовасці, праект пасёлка вучгаса Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі (1980-86); праекты для капрамонту і рэканструкцыі жылых і грамадскіх будынкаў (1997—2004); праект шмат’яруснай аўтастаянкі з убудаванымі адміністрацыйна-гандлёвымі памяшканнямі па вул. Алібегава ў з Мінску (2007—2009); праект вытворчых будынкаў завода ПУП «ADANI» у г Мінску, праект завода рэнтгенатэхнічнай тэхнікі ЗАТ «АДАНІ Тэхноладжыс» у Мінскім раёне (2012-13).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны бронзавым (1986) за праект аднакватэрнага трохпакаёвага мансарднага жылога дому і сярэбраным (1988) медалямі ВДНГ СССР.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Цвирко Зигфрид Ромуальдович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Цвирко Зигфрид Ромуальдович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)