Искусство (часопіс)

«Искусство» (Мастацтва) ― літаратурна-мастацкі часопіс, які выходзіў у Віцебску на рускай мове ў 1921 годзе накладам 500 асобнікаў. Выйшла 6 нумароў.

«Искусство»
Тып часопіс
Заснавальнік Вера Міхайлаўна Ермалаева
Заснавана 1921
Мова руская
Галоўны офіс
Тыраж

Гісторыя выдання

правіць

Часопіс паўстаў па ініцыятыве Веры Міхайлаўны Ермалаевай — тагачаснага дырэктара Віцебскага мастацкага вучылішча, якое ў 1921 годзе стала называцца Вышэйшымі дзяржаўнымі мастацка-тэхнічнымі майстэрнямі[1].

Часопіс з'яўляўся органам пададдзела мастацтва аддзела народнай адукацыі Віцебскага губіспалкома і Саюза працаўнікоў мастацтва горада Віцебска. У 1922 годзе злучаны з часопісам «Работнік асветы» і стаў выходзіць пад назвай «Работнік асветы і мастацтва»[2].

Змест часопіса

правіць
 
Віцебскія мастакі. 1922 год. У першым шэрагу Вера Ермалаева

Публікаваліся артыкулы і нарысы пра мастацкае, музычнае і тэатральнае жыццё Віцебска, аб стварэнні музеяў («Аб музейным будаўніцтве і віцебскім Музеі сучаснага мастацтва»), пра выяўленне археалагічных помнікаў Віцебшчыны («Нататкі аб складанні археалагічнай карты Віцебскай губерні» У. Зянковіча), тэксты п'ес, якія ставіліся ў віцебскім Тэатры рэвалюцыйнай сатыры, даваліся агляды мастацкіх выстаў, друкаваліся мастацкія і літаратурныя маніфесты і інш. Так, напрыклад, першы нумар адкрываў праграмны маніфест Казіміра Малевіча «Уновіс». Часам тэксты былі адлюстраваныя рэпрадукцыямі (кубафутурыстычныя гравюры Веры Ермалаевай і іншае). Сярод аўтараў часопіса ― М. Кунін, М. Малько, П. Мядзведяў, М. Пустынін і іншыя[3][4].

Зноскі

  1. В круге Малевича: Соратники; Ученики; Последователи в России 1920—1950-х гг. / Сост. И.Карасик. — СПб.: Palace Exibitions, 2000. — 400 с.
  2. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 751 с. — 10 000 экз.
  3. Шатских А. С. Витебск. Жизнь искусства 1917—1922. — М.: Языки русской культуры, 2001. — С. 158-161. — 256 с. — ISBN 7859-0117-X.
  4. Шишанов В. «Витебские будетляне» (к вопросу об освещении театральных опытов Уновиса в витебской периодической печати) // Малевич. Классический авангард. Витебск — 12: [альманах / ред. Т. Котович]. — Мн.: Медисонт, 2010. — 264 с.

Літаратура

правіць