Й

літара кірыліцы
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.
Кірылічны алфавіт
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е (Ѐ) Ё Є Ж З
Ѕ И (Ѝ) І Ї Й Ј
К Л Љ М Н Њ О
П Р С Т Ћ Ќ У
Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш
Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Гістарычныя літары
(Ҁ) (Ѹ) Ѡ (Ѿ) (Ѻ) Ѣ
Ѥ ІѢ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ
Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ (Ѷ) Ын
Літары неславянскіх моў
Ӑ Ӓ Ә Ӛ Ӕ Ғ Ӷ
Ҕ Ӗ Ҽ Ҿ Ӂ Җ Ӝ
Ҙ Ӟ Ӡ Ӥ Ӣ Ӏ Ҋ
Қ Ҟ Ҡ Ӄ Ҝ Ԟ Ӆ
Ӎ Ҥ Ң Ӊ Ӈ Ӧ Ө
Ӫ Ҩ Ҧ Ҏ Ҫ Ҭ Ӳ
Ӱ Ӯ Ү Ұ Ҳ Һ Ҵ
Ӵ Ҷ Ӌ Ҹ Ӹ Ҍ Ӭ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Й й (І нескладовае) — літара большасці славянскіх кірылічных алфавітаў (10-я ў балгарскім, 11-я ў беларускім і рускім, 14-я ва ўкраінскім. У сербскім і македонскім адсутнічае, замест яе ўжываецца літара Ј). Літара Й уваходзіць таксама ў кірылічныя пісьменнасці многіх неславянскіх моў.

Літара Й пазначае нескладовы галосны гук [i̯] і блізкі да яго звонкі зычны [j]. Ва ўкраінскай і балгарскай мовах спалучэнне йо выкарыстоўваецца ў пачатку слоў і пасля галосных замест адсутнай у іх літары Ё.

Пры увядзенні грамадзянскага шрыфту ў 1707—1711 гадах былі скасаваны ўсе надрадковыя знакі, і асобы знак Й знік. Ён быў адноўлены ў 1735 годзе (часта гэту дату лічаць датай узнікнення літары Й), але фармальна асобнай літарай не лічыўся: не ўключаўся ў пералік літар азбукі, не меў парадкавага нумара, у слоўніках аб’ядноўваўся з И і падобн. Афіцыйна літарай алфавіта Й стала толькі ў XX стагоддзі, хоць нейкае «ўшчамленне ў правах» захоўваецца дагэтуль: калі пункты пералічэння чаго-небудзь пазначаюцца беларускімі літарамі, то й (як і ў, ы, ь)[1], пры гэтым прапускаецца.

У XVIII—XIX стагоддзях на ўзор рускага грамадзянскага шрыфту літара Й увайшла ў грамадзянскія шрыфты балгарскай, украінскай і беларускай моў. Да сярэдзіны XIX стагоддзя літара Й выкарыстоўвалася і ў сербскай пісьменнасці, але затым была заменена лацінападобнай літарай Ј, якая была перанята і македонскай пісьменнасцю.

Зноскі

  1. Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.