Камуністычная партыя (бальшавікоў) Літвы і Беларусі

(Пасля перасылкі з КП(б)ЛіБ)

Камуністы́чная па́ртыя (бальшавіко́ў) Літвы́ і Белару́сі (КП(б)ЛіБ). Утворана ў выніку аб'яднання Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі і Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі з прычыны аб'яднання Літвы і Беларусі ў адзінае дзяржаўнае ўтварэнне — Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (Літбел).

Камуністычная партыя (бальшавікоў) Літвы і Беларусі
Лідар Вінцас Міцкявічус-Капсукас
Дата заснавання кастрычнік 1918 і сакавік 1919
Дата роспуску 5 верасня 1920
Краіна
Ідэалогія марксізм, ленінізм[d] і камунізм
Камуністычная партыя Беларусі
Беларускія секцыі РКП(б) —
КП(б)ЛіБ — КПБКПЗБ

Гісторыя партыі
Кастрычніцкая рэвалюцыя
Ваенны камунізм
Новая эканамічная палітыка
Ленінскі заклік
Сталінізм
Хрушчоўская адліга
Перыяд застою
Перабудова

Арганізацыя КПБ
Сакратарыят
Бюро ЦК КПБ
Цэнтральны Камітэт
Рэвізійная камісія
Абкам
Гаркам
Райкам
Парткам

Кіраўнікі партыі

Статут
З’езды партыі
Пленумы партыі
Звязда
ЛКСМБ

Гісторыя правіць

На аб'яднаўчым з'ездзе 4 — 6 сакавіка 1919 года ў Вільні выбраны ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, які 8 студзеня 1919 г. стварыў Прэзідыум ЦК партыі ў складзе В. С. Міцкявічуса-Капсукаса (старшыня), В. Г. Кнорына, З. І. Ангарэціса, А. Ф. Мяснікова, Я. Г. Далецкага, С. В. Іванова.

24 красавіка 1919 года Прэзідыум ЦК КП(б)ЛіБ падзелены на Палітбюро і Аргбюро ЦК КП(б)ЛіБ. З прычыны наступлення польскіх войск Палітбюро ЦК КП(б)БліБ у красавіку 1919 года абвясціла рэспубліку на ваенным становішчы і пачало мабілізацыю ў армію камуністаў, камсамольцаў і спачуваючых. Аднак наладзіць актыўнае супраціўленне польскім войскам не ўдалося. 21 красавіка 1919 года польскія войскі захапілі сталіцу Літбела Вільню, 8 жніўня — Мінск, да верасня 1919 года — усю тэрыторыю рэспублікі.

Пасля акупацыі Мінска ЦК КП(б)ЛіБ пераехаў у Бабруйск, потым у Смаленск, адкуль кіраваў падпольным і партызанскім рухам. 3 верасня 1919 года створана Бюро па нелегальнай рабоце (старшыня Міцкявічус-Капсукас). На акупіраванай тэрыторыі выдаваліся газеты «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Komunistas» («Камуніст», літоўская), «Młot» («Молат», польская).

Пасля вызвалення Беларусі ад польскіх інтэрвентаў (ліпень — жнівень 1920 года) ЦК КП(б)ЛіБ вярнуўся ў Мінск, дзе ўжо дзейнічала Мінская губернская партыйная арганізацыя. 30 ліпеня 1920 года створаны Мінскі губернскі камітэт КП(б)ЛіБ.

Пасля прыняцця Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь Аргбюро ЦК РКП(б) 9 жніўня прыняло пастанову аб перайменаванні Мінскага губернскага камітэта КП(б)ЛіБ, захаваўшы агульную назву партыі — КП(б)ЛіБ, у Цэнтральнае Бюро КП(б)Б.

У пачатку верасня 1920 года ЦБ КП(б)Б унесла ў ЦК РКП(б) прапанову аб ліквідацыі КП(б)ЛіБ і стварэнні ў рамках РКП(б) Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі і Кампартыі (бальшавікоў) Літвы.

8 лістапада 1920 года ЦК КП(б)Б вырашыла наступную партыйную канферэнцыю назваць Трэцім з'ездам КП(б)Б.

Літаратура правіць