КТГ-1
КТГ-1 (Кіеўскі Тралейбус Грузавы тып 1) (руск.: Киевский троллейбус грузовой тип 1) — тралейвоз, які вырабляўся на Кіеўскім заводзе электратранспарту з 1977 па 1993 год. Выкарыстоўваўся ў якасці машын тэхдапамогі ці грузавога тралейбуса.
КТГ-1 | |
---|---|
Вырабнік | КЗЭТ |
Праект, г. | 1972 |
Выпуск, гг. | 1976 — 1993 |
Агульная маса, кг | 8600 |
Макс. хуткасць, км/г | 50 |
Умяшчальнасць, чал. | |
Месцаў для сядзення | 2-8 |
Намінальная ўмяшчальнасць (5 чал/м²) | 2 |
Агульная ўмяшчальнасць (8 чал/м²) | 8 (у грузавым адсеку) |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 9660 |
Шырыня, мм | 2500 |
Вышыня кузава, мм | 3590 |
Колавая база, мм | 4430 |
Нізкападлогавасць, % | 0 |
Рухавік | |
Вырабнік ЭА | Дынама (Масква) |
Тып | ДК-210А |
Магутнасць, кВт | 110 |
Рабочае напружанне, В | 550 — 600 |
Аўтаномны ход | |
Крыніца сілкавання | РУЗ Урал-355АІ |
Магутнасць устаноўкі АХ, кВт | 95 |
Дальнасць АХ, км | 350 |
Вікісховішчы | на
Апісанне канструкцыі правіць
За аснову кузава тралейвоза ўзяты кузаў тралейбуса ЗІУ-682. Кузаў мантуецца на стальным каркасе, які складаецца з трубчастай рамы складанай прасторавай формы, папярочных ферм і падоўжных ланжэронаў. Аддзелка кузава выканана са стальных лістоў. Кабіна цалкам аддзеленая ад грузавога адсеку і мае двое дзвярэй. У залежнасці ад мадыфікацыі замест грузавога можа быць пасажыркі адсек. Грузавы адсек мае дзве шырокія дзверы для пагрузачна-разгрузачных аперацый, а пасажырскі — адны пасажырскія і адны грузавыя дзверы.
Электраабсталяванне ўніфікавана з тралейбусам ЗІУ-682. Цягавы рухавік ДК-210А выраблены на заводзе Дынама (Масква) і мае рэастата-кантактарную сістэму кіравання. У сістэме аўтаномнага ходу выкарыстоўваецца радны 6-ці цыліндравы бензінавы карбюратарны рухавік унутранага згарання Урал-355АІ, аб'ёмам 5 550 см³ і максімальнай магутнасцю 95 к.с. Паліўны бак знаходзіцца пасярэдзіне тралейбуса, унізе рассоўных дзвярэй. Умяшчальнасць паліўнага бака — 150 літраў, аднак расход паліва на 100 кіламетраў дасягае 40 літраў. Працуе на бензіне А-67, А-66 і А-80.
Тралейвоз камплектаваўся каробкай перадач ад грузавога аўтамабіля ЗІЛ-164. Круцільны момант ад РУЗ на вядучы мост перадаваўся з дапамогай спецыяльнай раздатачнай каробкі, абмінаючы трансмісію электрарухавіка.
У элементах шасі выкарыстоўваюцца агрэгаты ад грузавога аўтамабіля МАЗ-500. Для палягчэння ўмоў працы вадзіцеля рулявое кіраванне абсталявана пнеўмаўзмацняльнікам. Падвеска пярэдняй і задняй восі — рысорная.
Выкарыстанне правіць
У часы СССР грузавыя тралейбусы шырока выкарыстоўваліся ў гарадах, якія мелі тралейбусныя гаспадаркі. Часцей за ўсё грузавыя тралейбусы належалі тралейбусным паркам. Буйныя гарадскія прадпрыемствы (асабліва лёгкай прамысловасці) заказвалі перавозкі грузавымі тралейбусамі гатовай прадукцыі з прадпрыемстваў на гарадскія склады або таварныя чыгуначныя станцыі. Грузавы тралейбус, у адрозненні ад грузавіка, быў больш танным ў эксплуатацыі, бо працаваў на электраэнергіі. КТГ-1, як і большасць грузавых тралейбусаў, меў апроч электрарухавіка карбюратарны рухавік унутранага згарання для непрацяглай працы ў месцах без кантактнай сеткі (тэрыторыі прадпрыемстваў, склады, таварныя станцыі). У СССР найбольшае распаўсюджванне грузавыя тралейбусы атрымалі ў 1960-1980-я гады.
У цяперашні час масава не выкарыстоўваюцца. Тралейвозы, якія захаваліся, у большасці выпадкаў выкарыстоўваюцца як цягачы для буксіроўкі няспраўных тралейбусаў у дэпо, але ёсць і выключэнні: напрыклад, у Маскве КТГ-1 працуюць пераважна па прамым прызначэнні.
Мадыфікацыі правіць
На базе КТГ-1 былі створаны наступныя мадыфікацыі:
- КТГ-2 — з бартавым кузавам
- КТГ-4 — перасоўная сталовая
- КТГ-5 — тэхнічная дапамога
- КТГ-6 — палівамыйны
- КТГ-7 — седлавы цягач (серыйна не выпускаўся)
- КТГ-8 — рэфрыжэратар
- КТГ-9 — самазвал
Літаратура правіць
- Казлоў К., Машкевіч С. Кіеўскі тралейбус. — Кіеў: КИЙ, 2009.
- Аландэр А., Казлоў К., Тархаў С. Электратранспарт Украіны энцыклапедычны даведнік. — Кіеў: Варто, 2010.